Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Вільні абмяркоўваюць правы чалавека ў Расеі і Беларусі 12:48, 27/11/2006
У Вільні сёння пачалася міжнародная канферэнцыя “Правы чалавека ў Расеі і Беларусі”, паведамілі карэспандэнту ИА REGNUM у Сейме Літвы. Свае даклады на гэтую тэму прадставіць еўрапарламентар Вітаўтас Ландсбергіс, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Руслана Лыжычка, дэпутат Сейма Літвы Эмануэль Зінгер, дырэктар Дэпартамента Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі МУС Літвы Арунас Вінчунас, дарадца Еўрапейскай парламенцкай дэлегацыі ЕЗ-Расея Арнольдас Пранкявічус і іншыя палітыкі.
Арганізатары канферэнцыі – сябра парламента ЕЗ Вітаўтас Ландсбергіс, памагаты старшыні Сейма Літвы Андрус Кубілюс, Ліга юных кансерватараў, і Інстытут дэмакратычнай палітыкі.