Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы чакаюць падаражэння газу і разрыва адносінаў з Расеяй 16:37, 27/11/2006
Прыкладна 36% грамадзянаў Беларусі, апытаных сацыёлагамі, спадзяюцца, што рэзкага падвышэння цаны на газ для Беларусі не адбудзецца. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. У той жа час 34,9% рэспандэнтаў не падзяляюць такі аптымізм і рыхтуюцца да горшага варыянту развіцця падзей. Яны чакаюць рэзкага росту цэнаў за абагрэў і іншыя тавары і паслугі, калі цана на расейскі газ для Беларусі ўсёткі будзе падвышаная з цяперашніх $46 да названых $200 або нават $230.
23,9% апытаных беларусаў спадзяюцца на “мяккі варыянт” рашэння праблемы, чакаючы паступовага росту цэнаў і некаторага пагаршэння становішча краіны і сваіх сем`яў, а яшчэ 5,2% не змаглі зрабіць прагноз.
53% апытаных грамадзянаў Беларусі згадзіліся з нядаўнімі словамі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што “павелічэнне (Расеяй) да такіх памераў цаны на газ – гэта адназначна разрыў ўсіх адносінаў, у эканоміцы – так сапраўды”. Не згодныя з гэтым 32,4% рэспандэнтаў.