Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускіх спартсменаў не пусцілі ў Францыю 12:56, 27/11/2006
Амбасада Францыі ў Менску адмовіла ў выдачы віз сябрам зборнай Беларусі па футзале для паездкі на чэмпіянат Еўропы ў Барселону. Службоўцы з Міністэрства спорта і турызму Рэспудлікі Беларусь заявілі ў інтэрв’ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу, што “адмова ў візах, якую атрымалі спартсмены, нічым не матываваная”.
Каментуючы рашэнне, прынятае французскай амбасадай у Беларусі, старшыня беларускай федэрацыі футзала Анатоль Скорбеж заявіў у эфіры беларусага тэлебачання, што рашэнне аб адмове ў візах было, “безумоўна, палітычным”, перадае “Інтэрфакс”. Чэмпіянат Еўропы па футзале адбудзецца ў пачатку гэтага тыдня.