Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Запэўненні ўрада – не загад для службоўцаў
14:29, 27/11/2006

У той час, калі вышэйшыя службоўцы Савета Міністраў пераконваюць Міжнародную арганізацыю працы ў выкананні яе рэкамендацый па выяўленні парушэнняў правоў прафсаюзаў, Магілёўскі гарвыканкам у другі раз адмаўляе ў рэгістрацыі пяршоўцы Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе www.praca-by.info. Нягледзячы на тое, што прафсаюз падаў у рэгіструючы орган поўны пакет дакументаў, уключаючы юрыдычны адрас, Магілёўская тэрытарыяльная першасная арганізацыя РЭП атрымала адмову і па-ранейшаму змушаная працаваць нелегальна.

У лісце намесніка прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова ў МАП недвухсэнсоўна гаворыцца аб намеры вырашыць праблему рэгістрацыі: “Такім чынам, для пачатку працэсу неабходна, прынамсі, каб прадстаўнікі першасных арганізацый, якім было сапраўды адмоўлена ў рэгістрацыі, паўторна звярнуліся ў рэгіструючыя органы, і занеслі адпаведныя дакументы. Рэгіструючыя органы паставяцца да дадзеных заяў са ўсёй сур`ёзнасцю і прымуць меры па іх рэгістрацыі (пастаноўцы на ўлік) ва ўсталяваным заканадаўствам парадку”.

Складаецца ўражанне, што, адаслаўшы ліст у Жэневу, Савет Міністраў забыў даць адпаведную інструкцыю службоўцам на месцах. Прафсаюз спадзяецца вырашыць праблему ў судзе.

“Мы падалі поўны пакет дакументаў, уключаючы дагавор арэнды офіса. І зноў – адмова, –распавёў прававы інспектар РЭП Аляксандр Каралёў. – Службоўцы гарвыканкама ў вуснай форме нам заявілі, што неабходна пацверджанне юрыдычнага адраса. Атрымоўваецца парадокс – мы склалі дагавор арэнды офіса, плацім за яго грошы, працуем там, якое яшчэ пацверджанне трэба?” Аляксандр Каралёў упэўнены, што службоўцы паступілі неправамерна: “Бо закон патрабуе прадставіць дакумент аб юрыдычным адрасе, і няма ніякіх каментараў па ягонай форме”. Прафсаюзныя актывісты спадзяюцца, што суд прыме законнае рашэнне. У адваротным выпадку, гэты факт будзе лішнім пацверджаннем таго, што беларускі ўрад гатовы толькі да дэкларацый, а не да пэўных крокаў, якіх ад яго чакае сусветная супольнасць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: