Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
28 лістапада, 19:00, Кастрычніцкая плошча – акцыя салідарнасці з палітвязнямі 15:06, 28/11/2006
28 лістапада а 19 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска выйдуць людзі з партрэтамі асуджаных у Беларусі палітыкаў, каб зьвярнуць увагу кіраўнікоў краінаў-удзельніц СНД, якія знаходзяцца ў Менску на саміце, на беззаконьне і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.
Сёння ў Беларусі пазбаўленыя волі па палітычных матывах:
Аўтуховіч Мікалай, лідэр прадпрымальніцкага руху Дашкевіч Зміцер, лідэр “Маладога Фронту” Дранчук Цімафей, сябар грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі Клімаў Андрэй, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Казулін Аляксандр, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Крук Іван, актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі Лявонаў Юрый, актывіст прадпрымальніцкага руху Разумаў Мікалай, актывіст прафсаюзнага руху Севярынец Павел, моладзевы лідэр Статкевіч Мікалай, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Фінькевіч Артур, моладзевы лідэр Садоўская Кацярына, праваабаронца