Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандра Казуліна могуць перавесці ў турэмны шпіталь у Менску
12:53, 28/11/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які 40-ы дзень галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі, скаргаў на здароўе і просьбаў аб шпіталізацыі не выказвае, заявіў “Інтэрфаксу” намеснік начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Юрый Баранкоў. Аднак, па яго словах, “медыкі ацэньваюць стан А.Казуліна як сярэдне цяжкі, блізкі да здавальняючага, і гатовыя аказаць яму ўвесь комплекс неабходнай медыцынскай дапамогі”.

Ю.Баранкоў паведаміў, што “за час галадоўкі А.Казулін страціў каля 20 кг, і ў яго назіраюцца характэрныя сімптомы працяглай галадоўкі – загусценне крыві і пах ацэтону ад цела”. Намеснік начальніка ДВП таксама праінфармаваў, што ў “мінулы панядзелак у выпраўленчую калонію, дзе адбывае пакаранне А.Казулін, выязджаў начальнік медыцынскай часткі ДВП МУС Васіль Завадскі, які аглядзеў А.Казуліна”. “А.Казулін згадзіўся на ўжыванне да яго метадаў інтэнсіўнай тэрапіі ў выпадку страты прытомнасці”, – паведаміў Ю.Баранкоў. Ён таксама паведаміў, што “А.Казуліна штодня аглядаюць медыкі, ён не адмаўляецца ад лабараторных даследаванняў яго арганізма”.

“На выпадак неабходнасці ў выпраўленчай калоніі ёсць глюкоза для нутравеннага ўвядзення, бялок. Калі ўзнікне неабходнасць, А.Казулін будзе пераведзены альбо ў адну з абласных медыцынскіх устаноў, альбо ў турэмны шпіталь у Менску”, – сказаў суразмоўца агенцтва. Разам з гэтым ён падкрэсліў, што “ніхто прымусова яго карміць не будзе, гэта забароненае законам”.

Ён таксама прапанаваў, што “А.Казуліну дазволена часцей за іншых зняволеных прымаць душ, што з`яўляецца адным з асноўных правілаў працяглага галадання, акрамя гэтага ён практычна ўвесь светлы час сутак знаходзіцца на свежым паветры ў адмыслова адведзеным месцы на тэрыторыі калоніі і не працуе”.

За 8 месяцаў зняволення палітвязень страціў 30 кілаграмаў вагі і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Палітык заяўляе, што не спыніць галадоўку, пакуль не будзе выкананая асноўнае яго ўмова – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: