Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Джордж Буш: «Мы разам з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду» 17:38, 28/11/2006
(абноўлена) Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш сустрэўся сёння ў Рызе, дзе праходзіць саміт НАТА, з лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым і былым беларускім палітвязнем Міхаілам Марынічам. Беларускіх дэмакратаў прэзідэнту ЗША прадставіла прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 з Рыгі Андрэй Саннікаў, падчас сустрэчы прэзідэнт ЗША выказаў салідарнасць з беларускім народам у яго барацьбе за свае правы і свабоду.
Напярэдадні сустрэчы з беларускімі дэмакратамі Джордж Буш выступіў у Латвійскім універсітэце. Прэзідэнт ЗША закрануў у сваёй прамове тэму Беларусі. У прыватнасці, ён згадаў, што ў Беларусі бясследна зніклі лідэры беларускай апазіцыі Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Юрый Захаранка і журналіст Зміцер Завадскі.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што “нашае бачанне адзінай, свабоднай і мірнай Еўропы ўключае Беларусь”.
“Побач, праз мяжу, знаходзіцца Беларусь – месца, дзе мірных дэманстрантаў б’юць , а апазыцыйныя лідэры “знікаюць” пры дапамозе агентаў жорсткага рэжыму. Існаванне такога дыктату сярод нас абражае сумленне Еўропы і сумленне Амэрыкі. Мы гаворым народу Беларусі: нашае бачанне адзінай, свабоднай і мірнай Еўропы ўключае і вас, і мы стаім разам з вамі ў вашай барацьбе за свабоду”, – сказаў прэзідэнт ЗША.