Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цана на газ у Расеі да 2011 года можа скласці больш за $100 за тысячу кубаметраў
14:56, 28/11/2006

Мінэканамразвіцця выступае за паступовае падвышэнне тарыфаў на газ у РФ да 2011 года да раўнаважкай цаны з Еўропай, заявіў міністр эканамічнага развіцця і гандлю Герман Грэф, выступаючы ў аўторак на 1-м Тульскім эканамічным форуме. “Выступаем за тое, каб палітыка ўсталявання тарыфаў была доўгатэрміновая, не шокавая для эканомікі, з цалкам зразумелым графікам у гарызонце да 2011 года, тады цана на газ на ўнутраным рынку стане раўнаважкай з еўрапейскай і можа перавысіць $100 за 1 тыс. кубаметраў”, – сказаў ён.

Міністр адзначыў, што ў цяперашні час пры цане ў Еўропе на газ у $260 раўнаважкая цана ў самой краіне складае прыкладна $125.

Кіраўнік МЭРГ растлумачыў, што раўнаважкая цана разлічваецца з улікам наяўнай 30-працэнтнай экспартнай пошліны і транспартных выдаткаў. Той факт, што цана на газ аказваецца ў любым выпадку значна ніжэйшай за еўрапейскую, Г.Грэф назваў натуральнай перавагай і прэферэнцыяй, якая “з улікам асаблівасцяў клімату” падаецца расійскім прадпрыемствам.

“Ніхто не прымушае нас пераадольваць рэзкімі рухамі разрыў цэнаў на энерганосьбіты, – падкрэсліў міністр, – у нас няма міжнародных абавязальніцтваў”. “Хопіць шокаў, якія былі ў 90-я гады. Тарыфы трэба падвышаць паступова”, – заявіў ён.

Па меркаванні кіраўніка МЭРГ, урад “павінен надаваць увагу рэструктурызацыі энергаёмістых вытворчасцяў”. Датычна тарыфаў на электраэнергію, Г.Грэф адзначыў, што іх трэба падвышаць такімі тэмпамі, каб да 2011 года дасягнуць рынкавых прынцыпаў коштаўтварэння на электраэнергію.

Міністр таксама заявіў, што пазіцыя Мінэканамразвіцця па падвышэнні тарыфаў на газ у 2007 годзе не змянілася. “Нашая пазіцыя засталася ранейшай”, – сказаў ён. Раней Г.Грэф гаварыў, што МЭРГ просіць перагляду лімітавага ўзроўня падвышэння тарыфаў на газ у 2007 годзе з 15% на больш высокі паказчык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: