Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзідэнт Эстоніі будзе размаўляць з Бушам аб падтрымцы Расеяй беларускай дыктатуры
13:09, 28/11/2006

Напярэдадні першага візіту ў маленькую балтыйскую краіну прэзідэнта ЗША Джорджа Буша новы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес у панядзелак агучыў занепакоенасць з нагоды атручвання ў Лондане былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі, прадставіўшы гэта як яшчэ адзін сігнал, які ўсяляе трывогу з нагоды палітычнай сітуацыі ў Расеі. Эстонскі лідэр адзначыў, што Расея, “здаецца, ставіцца да дэмакратыі ля сваіх межаў, будзь то дэмакратыя эстонская, украінская або грузінская, як да пагрозы для бяспекі, а дэспатызм ля сваіх межаў – Туркменістан, Беларусь – лічыць добрай рэччу, бо ён адлюстроўвае стабільнасць... Такі погляд не з`яўляецца вельмі спрыяльным і карысным для сітуацыі ў сферы бяспекі на нашым кантыненце”.

Як піша амерыканская “The Washington Post”, 52-гадовы Тоомас Хендрык Ільвес вырас у Нью-Джэрсі і пражыў 23 гады ў ЗША, перш чым адмовіцца ад амерыканскага грамадзянства. Ён заявіў, што не стане разважаць аб тым, хто павінен у смерці Аляксандра Літвіненкі. Аднак у інтэрв’ю ён заўважыў: “Калі крытык Крамля памірае ад радыёактыўнага хімічнага рэчыва, якое не з`яўляецца адным са свабодна даступных у продажы рэчываў, а з`яўляецца адным з тых, што трапляюць у сферу дзяржаўнага рэгулявання, то гэта з`яўляецца чыннікам для хвалявання”.

Ён таксама звярнуў увагу на справу яшчэ аднаго крытыка Крамля, журналісткі Ганны Паліткоўскай, нядаўняе забойства якой расследваў Літвіненка. “Наўпрост па пятах забойства Паліткоўскай – гэта рэчы, якія павінны прымусіць усіх людзей у дэмакратычным свеце некалькі занервавацца”.

Яго каментары прымушаюць выказаць здагадку, што Буш таксама будзе абмяркоўваць занепакоенасць, якая расце ў Еўропе і ЗША, з нагоды росту аўтарытарызму ў Расеі пры прэзідэнце Ўладзіміры Пуціне і яго варожыя адносіны з некаторымі новымі дэмакратыямі ля межаў Расеі. У аўторак Буш возьме ўдзел у серыі сустрэч з Ільвесам і іншымі лідэрамі, а пасля выляціць у Рыгу ў Латвію для ўдзелу ў саміце НАТА.

Ільвес заявіў, што абмяркуе з ім складаныя адносіны Расеі з некаторымі сваімі суседзямі, асабліва з Грузіяй, дзе ён пабываў на мінулым тыдні для кансультацый.

Эстонскі лідэр адзначыў, што Расея, “здаецца, ставіцца да дэмакратыі ля сваіх межаў, будзь то дэмакратыя эстонская, украінская або грузінская, як да пагрозы для бяспекі, а дэспатызм ля сваіх межаў – Туркменістан, Беларусь – лічыць добрай рэччу, бо ён адлюстроўвае стабільнасць... Такі погляд не з`яўляецца вельмі спрыяльным і карысным для сітуацыі ў сферы бяспекі на нашым кантыненце”.

Ільвес – адзін з некалькіх балтыйскіх лідэраў, якія пражылі доўгі адрэзак жыцця ў Паўночнай Амерыцы. Буш таксама сустрэнецца з латвійскім прэзідэнтам Вайрай Віке-Фрэйбергай, якая была прафесарам псіхалогіі ва Універсітэце Манрэаля. Ільвес нарадзіўся ў Швецыі ў сям’і выхадцаў з Эстоніі, а ва ўзросце трох гадоў пераехаў з сям’ёй у горад Лявонія на поўначы Нью-Джэрсі.

Ільвес заявіў, што яго амерыканскае мінулае не дае яму ніякіх пераваг. “Партыі, наладжаныя супраць мяне, раздулі гэтае пытанне, але, відавочна, гэта не настолькі важна, каб быць вызначальным пытаннем, – адзначыў ён. – Я служу эстонскай дзяржаве амаль з часоў аднаўлення незалежнасці. Я адмовіўся ад грамадзянства ЗША. Што яшчэ можна зрабіць?"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: