Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павел Гусеў: «У Беларусі пануе дыктатура Лукашэнкі» 17:48, 28/11/2006
Громкі скандал разгарэўся на саміце СНД у Менску. Беларускія ўлады не дапусцілі да асвятлення сустрэчы некалькіх расейскіх журналістаў. У адказ практычна ўсе расейскія журналісты ў знак пратэсту саміт пакідаюць. У сваю чаргу, галоўны рэдактар “Московского Комсомольца” Павел Гусеў дае зразумець, што недапушчэнне расейскіх журналістаў да працы на саміце СНД лішні раз паказвае, што ў Беларусі “пануе дыктатура Лукашэнкі”.
Журналістаў газеты “Московский Комсомолец” “не пусцілі” на саміт кіраўнікоў краін СНД таму, што выданне “апошнія гады мэтанакіравана выкрывае рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, заявіў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” галоўны рэдактар “МК” Павел Гусеў. “Мы ўвесь час публікуемы крытычныя матэрыялы”, – сказаў П.Гусеў.
Па словах галоўнага рэдактара “МК”, карэспандэнты газеты “змушаныя працаваць у Беларусі не пад сваімі імёнамі”. “Паўтары гады назад Лукашэнка асабіста забараніў выданне “МК” у Беларусі”, – паведаміў П.Гусеў. Ён падкрэсліў, што некалькі дзён назад на мерапрыемства з удзелам прэм`ер-міністра Міхаіла Фрадкова ў Менску таксама “не былі дапушчаныя журналісты “Маскоўскага камсамольца”.
“Рэжым Лукашэнкі пераваліў праз сваю памежную рысу, калі на прэс-канферэнцыю, на якую прыязджае прэзідэнт Расеі, не дапушчаюцца журналісты з прэзідэнцкага пула", – сказаў П.Гусеў.