Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Цана на газ для Беларусі залежыць ад вынікаў саміту ў Менску 15:30, 28/11/2006
Цэны на газ для Беларусі і іншых дзяржаў СНД будуць залежыць ад таго, якая канцэпцыя далейшага развіцця Садружнасці будзе выпрацаваная на саміце ў Менску. Як паведамляе Regions.ru, аб гэтым заявіў старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па справах СНД Вадзім Густаў. Па яго меркаванні, “калі ў самыя блізкія год-два будзе вырашанае пытанне аб існаванні “саюзнай дзяржавы” Расея-Беларусь, то падвышаць цану на газ для Беларусі ў некалькі разоў няма сэнсу”.
Разам з гэтым парламентар адзначыў, што расейская энергетыка не можа паўнавартасна развівацца з тымі ж нізкімі нярынкавымі цэнамі на газ, па якіх Расея яго прадае ў краіны СНД. “Хочам мы гэтага ці не, цэны на газ будуць падвышацца, – падкрэсліў Густаў. – А далей ужо трэба выбудоўваць энергетыку такім чынам, мадэрнізаваць яе, каб гэта было выгодна і Расеі, і яе партнёрам па СНД”.
Па меркаванні сенатара, на сённяшнім саміце СНД у Менску будуць “вельмі жорсткія спрэчкі па пытанні аб тым, як будзе далей развівацца Садружнасць”.