Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыні выканкама Аб’яднанай грамадскай партыі Сяргею Альферу вярнулі грошы, канфіскаваныя 25 сакавіка на мытні аэрапорта “Менск-2”. Нагадаем, што супрацоўнікі мытні аэрапорта “Менск-2” канфіскавалі ў Сяргея Альфера 80 даляраў і 135 еўра. Падставай стаў нібы падазрон, што грошы фальшывыя.
Сяргей Альфер звяртаўся ў суд Кастрычніцкага раёна і Менскі гарадскі суд, аднак суды адмовіліся вяртаць грошы, спасылаючыся на тое, што канфіскаванымі купюрамі распараджаецца КДБ. Перапіска з мытняй “Менск-2”, Дзяржаўным мытным камітэтам, абласной і Генеральнай пракуратурамі, КДБ, цягнулася больш за 6 месяцаў. У выніку рашэннем Геанеральнай пракуратуры ў кастрычніку Камітэту дзяржаўнай бяспекі загадалі вярнуць грошы. Запатрабаваўся месяц, каб КДБ выканаў загад пракуратуры і перадаў грошы ў мытню “Менск-2” для перадачы іх уладальніку.
– За ўвесь гэты час з КДБ не было атрымана ні аднаго адказу аб лёсе грошай. Таму я маю намер ужо пасля атрымання грошай звярнуцца ў суд, – адзначыў у інтэрв`ю прэс-службе АГП Сяргей Альфер. – Я жадаю атрымаць адказ на пытанне, чаму КДБ, парушаючы заканадаўства, на працягу паўгода не праводзіла экспертызу грошай.
Нагадаем, што ў сакавіку 2006 года такім чынам былі канфіскаваныя грошы і ў міжнароднага каардынатара Хартыі’97 Андрэя Саннікава. Падчас дагляду ў яго былі канфіскаваныя 1.040 даляраў ЗША і 260 Еўра. Нягледзячы на тое, што Саннікаву ўручылі акт аб асабістым даглядзе, у якім зазначаецца, што ён не правозіў ніякіх забароненых для ўвозу рэчаў, мытнікі заявілі, што сума грошай, якая перавозіцца ім у валюце, можа быць фальшывай. Грошы праваабаронцу так і не вярнулі.