Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Коммерсант» не будзе пісаць пра саміт СНД 18:19, 28/11/2006
Галоўны рэдактар газеты “Коммерсант” Андрэй Васільеў рэзка асудзіў дзеянні прадстаўнікоў беларускіх улад, якія не дапусцілі расейскіх журналістаў да асвятлення саміта СНД у Менску.
У аўторак прадстаўнікі беларускіх улад не дапусцілі да працы на саміце трох загадзя акрэдытаваных журналістаў з Масквы – двух прадстаўнікоў газеты “Московский комсомолец” і фотакарэспандэнта газеты “Коммерсант”.
“Мы, вядома, пра саміт пісаць нічога не будзем”, – сказаў Васільеў РІА Новости.
“Мы будзем смакаваць падрабязнасці гэтага ганебнага для Беларусі інцыдэнту. Гэта стала галоўнай падзеяй”, – лічыць ён.
Васільеў прывітаў рашэнне іншых расейскіх журналістаў пакінуць саміт у знак пратэсту супраць дзеянняў арганізатараў, якія не дэлегавалі некалькіх калегаў на выніковую прэс-канферэнцыю.
“Ёсць прынцыпы, а ёсць прафесія. Я лічу, што хлопцы захавалі правільны баланс паміж прынцыпамі і прафесіяй”, – адзначыў галоўны рэдактар “Коммерсанта”.