Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



40 дзён галадоўкі Казуліна. Еўразвяз занепакоены станам яго здароўя
12:08, 28/11/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі 40 дзён. Занепакоенасць станам яго здароўя выказаў Еўрапейскі Звяз. Аб гэтым гаворыцца ў заяве ўрада Фінляндыі (краіны-старшыні ЕЗ), распаўсюджанай прэс-службай Еўразвяза. У дакуменце падкрэсліваецца, што беларускія ўлады “нясуць поўную адказнасць за забеспячэнне належнага медыцынскага дагляду за А.Казуліным”. Урад Фінляндыі таксама выказвае занепакоенасць тым фактам, што сваякам Казуліна, яго адвакату і амбасадару Нямеччыны ў Беларусі было адмоўлена ў сустрэчы са зняволеным палітыкам. “ЕЗ неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць Казуліна і іншых палітычных зняволеных”, – гаворыцца ў заяве. Да заявы Еўразвяза далучыліся Украіна і Малдова.

Нагадаем, 27 лістапада жонка Аляксандра Казуліна звярнулася да сусветнай супольнасці з просьбай выратаваць яе мужа ад гібелі ў выніку галадоўкі.

“Сёння ад кожнага з вас залежыць жыццё майго мужа , – гаворыцца ў звароце Ірыны Казулінай. – Ужо 39-ы дзень (сёння – 40-ы дзень – заўв. Хартыі) ён трымае галадоўку пратэсту супраць існуючага дыктатарскага рэжыму нелегетымнага прэзідэнта А.Лукашэнкі. За свае палітычныя перакананні А.Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення. У краіне – зацяжны канстытуцыйны крызіс. Сітуацыя з правамі чалавека крытычная. Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН па ініцыятыве ЗША, Канады і Еўразвяза прыняў рэзалюцыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Я вельмі ўдзячная за гэты крок наперад. Мой муж упэўнены, што толькі Рада Бяспекі ААН можа паўплываць на змену сітуацыі ў краіне. Беларусь з`яўляецца паўнапраўным сябрам ААН і абавязаная лічыцца з рашэннем Рады Бяспекі ААН. Таму А.Казулін звяртаецца з просьбай, каб хоць адна з краінаў “вялікай васьмёркі” выйшла з прапановай пастаноўкі пытання па Беларусі на Радзе Бяспекі ААН. Сёння я заклікаю з адчайнай просьбай зрабіць усё, што ад вас залежыць. Інакш мой муж, які адважыўся супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму, можа загінуць!”

Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка, ён выказвае пратэст супраць пазапраўнага, па яго меркаванні, знаходжання ва ўладзе А.Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН.

За 8 месяцаў зняволення палітвязень страціў 30 кілаграмаў вагі і знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Палітык заяўляе, што не спыніць галадоўку, пакуль не будзе выканана асноўная яго ўмова – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: