Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крыніца ў Крамлю: Пуцін будзе гаварыць аб мадэрнізацыі СНД 09:57, 28/11/2006
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 28 лістапада ў Менску, галоўнай тэмай якога, як паведаміла “Інтэрфаксу” крыніца ў Крамлю, стане абмеркаванне дакладу аб падвышэнні эфектыўнасці Садружнасці. “Гаворка ідзе аб мадэрнізацыі СНД і яго інстытутаў, іх адаптацыі да новых рэалій на аснове прагматычнага збалансаванага падыходу, які спалучае наспеўшыя рэформы з захаваннем напрацаванага за 15 гадоў пазітыву”, – сказаў прадстаўнік Крамля.
Па яго словах, чакаецца, што на саміце будзе прынятае рашэнне адносна далейшай працы ў гэтым накірунку. “Мяркуецца, што наступным этапам стане падрыхтоўка праекта канцэпцыі далейшага развіцця СНД і прагармы яе практычнай рэалізацыі”, – сказала крыніца.
Распрацоўкай гэтых дакументаў займаецца міждзяржаўная група на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў краін Садружнасці і прадстаўнікоў выканкама СНД.
Крыніца таксама паведаміла, што кіраўнікі краін СНД падпішуць у Менску шэраг дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў праваахоўнай дзейнасці. Акрамя таго, па яе словах, на саміце плануецца падпісанне дакумента “Аб правядзенні перапісаў насельніцтва раўнда 2010 года ў дзяржавах СНД”.
На сустрэчы ў Менску чакаецца таксама падпісанне шэрагу дакументаў, накіраваных на аптымізацыю дзейнасці асобных органаў Садружнасці.
Выканкам СНД прадставіць даклад аб выкананні плану самых важных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падвышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння краін СНД у эканамічнай сферы ў 2003-2010 гадах, дадала крыніца..