Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анатоль Лябедзька: Заклік вярнуцца на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года становіцца яшчэ больш актуальным
10:40, 28/11/2006

“Фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – гэта сакрэт Палішынеля. У сумленны падлік галасоў вераць хіба толькі бабулькі з фан-клуба Аляксандра Лукашэнкі. Публічнае прызнанне, зробленае Лукашэнкам, гэта, аднак, не ёсць пакаянне. Насамрэч гэта яшчэ адзін цынічны выклік грамадству. Кіраўнік тым самым як бы гаворыць: “Пляваць мне на волю і выбар выбаршчыкаў. Што хачу, тое і раблю. Для мяне не існуе ні прававых рамак, ні маральных абмежавальнікаў”. Пасля такой заявы заклік “Вернемся на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года ў 20.00” становіцца яшчэ больш актуальным”, – заявіў лідэр Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы прызнанне Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі для ўкраінскіх СМІ, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя.

Па словах Анатоля Лябедзькі, падчас збору подпісаў за рэгістрацыю кандыдата ў менскі гарадскі Савет ён упэўніўся, што беларусы, нават ставячы подпісы, не вераць у сумленныя і справядлівыя выбары.

“Мы вернемся на плошчу Каліноўскага, каб патрабаваць правядзення сумленных, свабодных выбараў. Для таго, каб вярнуць выбаршчыку права выбара. Але акцыя 19 сакавіка павінна стаць вынікам вялікай працы. Зараз неабходна максімальна данесці да людзей наша пасланне, наш заклік. І для гэтага добрыя ўсе сродкі. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў, друкаваныя выданні, хаджэнне ад дзвярэй да дзвярэй”, – лічыць лідэр АГП.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: