Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праз сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі перакрылі метро? 15:50, 28/11/2006
Саміт кіраўнікоў-дзяржаў СНД паралізаваў жыццё Менска. У горадзе з-за перамяшчэнняў прэзідэнтаў перакрытыя практычна ўсе цэнтральныя вуліцы. Паўплываў саміт і на працу метро – на станцыі “Кастрычніцкая” не спыняюцца цягнікі. Незадаволеныя мінчукі змушаныя праязджаць лішнюю станцыю і ісці ў раён плошчы пешкі. Па ўсёй бачнасці, звязана гэтая нязручнасць з тым, што ў Палацы Рэспубліцы на Кастрычніцкай плошчы ў самы блізкі час павінна прайсці двухбаковая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Ёсць і іншая версія змен у працы метро – на плошчы сёння ў 19.00 павінна прайсці акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яе ўдзельнікі маюць намер прыцягнуць увагу прэзідэнтаў краін СНД да сітуацыі ў Беларусі.