Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт ЗША падніме на саміце ў Рызе пытанне аб пашырэнні НАТА 15:17, 28/11/2006
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што на саміце НАТА у Рызе гутарка пайдзе аб далейшым пашырэнні альянсу. “У Рызе мы збіраемся абмеркаваць з саюзнікамі, як лепш узаемадзейнічаць і як развіваць войскі НАТО з тым, каб яны адказвалі задачам якія стаяць перад місіямі ў 21 стагоддзі”, – сказаў Дж.Буш у аўторак падчас прэс-канферэнцыі ў Таліне.
“Гэта азначае, што нашыя здольнасці павінны развівацца, і мы плануем абмеркаваць далейшае пашырэнне НАТА. Мы хочам, каб дзяржавы новых дэмакратый далучыліся да НАТА, каб развіваць у свеце мір і бяспеку”, – падкрэсліў кіраўнік амерыканскай адміністрацыі.