Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міліцыя пералічвае сяброў Партыі камуністаў Беларускай 11:53, 28/11/2006
Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало праверку дакладнасці звестак аб сябрах Партыі камуністаў Беларускай. Праверку праводзяць супрацоўнікі праваахоўных органаў, працаўнікі выканкамаў, якія аказваюць псіхалагічны ціск на сяброў ПКБ, прапаноўваюць даць пісьмовыя тлумачэнні, просяць прад`явіць партыйныя квіткі з адзнакай аб выплаце ўзносаў, наведваюць сяброў партыі па месцы працы, запрашаюць для гутарак партыйных актывістаў і сяброў партыі ў райвыканкамы.
Такі парадак праверкі прапанаваны ў лістах упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, накіраваных у раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты з прыкладаннем спісаў сяброў ПКБ.
Партыя камуністаў Беларуская заяўляе, што гэтыя дзеянні парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Закон “Аб палітычных партыях”, Закон “Аб міліцыі”.
У гэтай сувязі кіраўніцтва ПКБ звярнулася ў Канстытуцыйны Суд, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць самаўпраўнасць у дачыненні сяброў Партыі камуністаў Беларускай, пакараць вінаватых і аднавіць законнасць.