Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Московский Комсомолец»: Загад не пускаць журналістаў паступіў асабіста ад Лукашэнкі 17:01, 28/11/2006
Намеснік галоўнага рэдактара расейскай газеты “Московский Комсомолец” Вадзім Паэглі пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 нядопуск на саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД двух журналістаў “Московского Комсомольца” і фотакарэспандэнта газеты “КоммерсантЪ”: “Нам вядома, што прэс-сакратар Пуціна Громаў ужо тэлефанаваў кіраўніку прэс-службы Лукашэнкі Лёгкаму, што МЗС Расеі адправіў ноту пратэсту беларускім уладам, што кіраўнік адміністрацыі Пуціна спрабаваў вырашыць гэтае пытанне – але ўсё дарэмна. Журналістаў не пусцілі, і тады яны вырашылі з`ехаць з Менска зусім. Чыннікі адмовы ва ўдзеле ў саміце – нібы “МК” піша непрыстойныя артыкулы, а Зміцер Азараў з “Коммерсанта” – робіць непрыстойныя фатаграфіі. Па нашай інфармацыі, загад паступіў асабіста ад Лукашэнкі. Звязана гэта з нашым артыкулам аб роднай вёсцы Лукашэнкі і яго сваяках. Мне здаецца, паводзіны Лукашэнкі – гэта ўжо з вобласці медыцыны. Бесперспектыўны і недзяржаўны падыход. Трэба ж сябе трымаць у руках, у канцы канцоў!”
Нядаўна "МК" надрукаваў артыкул “У Лукоморья змий зеленый. В сказочной деревне Лукашенко спивается его родня”, як раз напярэдадні сустрэчы Аляксандра Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Журналістка Наталля Баброва без акрэдытацыі МЗС Беларусі пракралася ў вёску, дзе нарадзіўся Лукашэнка, і сустрэлася з яго блізкімі сваякамі, шмат з іх, як высвятляе артыкул, сёння сталі хранічнымі алкаголікамі або вядуць жабрачае існаванне. Журналістка таксама закранула балючую для беларускага кіраўніка тэму – хто ж усёткі быў яго бацькам. Мабыць, такія рэчы Лукашэнка не даруе…