Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саміт СНД: Свята не прадбачыцца
11:07, 28/11/2006

У Менску ў аўторак адбудзецца юбілейны саміт СНД: сябры міжнароднай арганізацыі збяруцца ў 15-ы раз. Праўда, святочнага настрою ні ў адной са сталіц краін-удзельніц Садружнасці не назіраецца. Газавыя, нафтавыя, вінныя і іншыя канфлікты толькі пагаршаюць агульную нездаровую сітуацыю ў сферы эканамічнай інтэграцыі былых савецкіх рэспубалік. Чыннік у адным: эканоміка прыціснутая вялікай палітыкай, пішуць “Новые известия”.

Менск, які ў гэтыя дні стаў цэнтрам вялікай палітыкі, гатовы на самым высокім узроўні прыняць саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. У гэтым засведчыў журналістаў першы намеснік старшыні выканкама СНД Уладзімір Гаркун. Паседжанне пачнецца апоўдні па мясцовым часе і адбудзецца ў будынку новай Нацыянальнай бібліятэкі. Аб сваім удзеле заявілі лідэры 11 краін Садружнасці (акрамя прэзідэнта Туркменістана).

Галоўным пытаннем павесткі дня з 27 пытанняў будзе абмеркаванне Дакладу аб падвышэнні эфектыўнасці Садружнасці, які рыхтаваўся пад эгідай прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Тэма актуальная, але эфектыўнасць у кожнага свая. Расея, напрыклад, сцвярджае, што з гэтага часу будзе будаваць эканамічныя адносіны з краінамі СНД на рынкавай аснове. З пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў – крок эфектыўны. А вось падвышае або зніжае ён эфектыўнасць СНД як інстытута – прадмет для абмеркавання.

Па меркаванні палітолага, хутчэй за ўсё саміт выльецца ў пратакольнае мерапрыемства, хоць нельга выключаць якіх-небудзь сістэмных прапаноў аб удасканаленні структуры СНД.

“Безумоўна, Садружнасць знаходзіцца на складаным і вельмі адказным этапе. Прагназуемыя сцэнары яго далейшага развіцця супярэчлівыя і нават палярныя, але мы не падзяляем песімістычных настрояў”, – сказаў напярэдадні саміту выканаўчы сакратар СНД Уладзімір Рушайла, які ўпэўнены, што ў Менску будуць дасягнутыя канструктыўныя дамоўленасці, вызначаныя шляхі дзейсных рэформ.

Прымаючы ў мінулую пятніцу кіраўнікоў урадаў СНД, Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў свае адносіны да Садружнасці. “СНД нікому не мяшае, няма неабходнасці пад выглядам рэфармавання звужаць або руйнаваць яго”, – сказаў прэзідэнт. Разам з тым, ён адзначыў, што, калі рашэнні, якія прымаюцца, не будуць выконвацца, краіны СНД могуць шмат што страціць.

У рамках саміту адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч. У прыватнасці,праграма-максімум для прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі – нармалізаваць адносіны з Уладзімірам Пуціным. Як адзначае выданне, мэта цяжкадасягальная, асабліва на фоне нядаўняга рашэння грузінскага парламента абмеркаваць “шляхі выхаду Грузіі з СНД” і ўваходжання ў НАТО. Аднак Саакашвілі не губляе надзею, улічваючы, што яго сябар Віктар Юшчанка, вярнуўшыся гэтымі днямі з Тбілісі, дзе ён святкаваў трохгоддзе “рэвалюцыі руж” і стаў хросным бацькам сына Саакашвілі, заявіў, што гатовы пасадзейнічаць прымірэнню Грузіі і Расеі.

Як сказаў старшыня камітэта па знешніх сувязях парламента Грузіі Кастусь Габашвілі, “няма ніякай логікі ў тым, каб ехаць на саміт СНД з мэтай выхаду з гэтай арганізацыі. Саміт у Менску для нас – у першую чаргу гэта магчымасць сустрэцца з лідэрамі дзяржаў Садружнасці, у тым ліку і Расеі. Расея, вядома, спыніла з Грузіяй усе адносіны, характэрныя для краін-сяброў СНД, але фармальна мы ўсё яшчэ знаходзімся ў адной арганізацыі. Калі ў нашага прэзідэнта атрымаецца сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, то, магчыма, гэта дапаможа нашым краінам выйсці з патавага стану. Калі не, то і ў гэтым выпадку грузінскі лідэр павінен прадэманстраваць жаданне вырашыць усе праблемы нармальным шляхам”.

Сярод двухбаковых сустрэч цікавымі абяцаюць быць перамовы расейскага і беларускага прэзідэнтаў. Нагадаем, галоўным для расейска-беларускіх адносінаў зараз з’яўляецца пытанне аб тым, ці атрымаецца ў “Газпрома” прадаваць газ Беларусі па цане 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Лукашэнка лічыць, што неабходна выканаць раней прынятыя рашэнні, і перш за ўсё – пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў СНД ад 1994 года. Па яго меркаванні, гэтае пагадненне азначае, што краіны СНД маюць права на доступ да расейскіх энерганосьбітаў па ўнутрарасейскіх цэнах.

Аднак Масква заяўляе, што Расея мае намер пераводзіць гандлёва-эканамічныя сувязі з краінамі СНД на рынкавую аснову і адхіляе спробы прадставіць такую лінію як палітычна матываваную.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: