Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўніцтва краін СНД аказалася «бязмежным» 17:56, 28/11/2006
Кіраўнікі дзяржаў-удзельніц СНД не змаглі падпісаць уключаны ў павестку дня дакумент аб дамоўна-прававым афармленні дзяржаўных меж паміж краінамі СНД. Аб гэтым паведаміў старшыня Выканкама Садружнасці Уладзімір Рушайла.
Па яго словах, за рамкі абмеркавання было вынесенае пытанне аб змене статусу Эканамічнага суду СНД ад 6 ліпеня 1992 года. Рушайла адзначыў, на паседжанні паміж прэзідэнтамі адбыўся канструктыўны дыялог і абмен меркаваннямі па тэме ўдасканалення і рэфармавання Садружнасці і перспектывах яго развіцця.
Удзельнікі саміта таксама разгледзелі пытанні барацьбы з пазапраўнай міграцыяй, а таксама дзейнасці Антытэрарыстычнага цэнтра СНД. Па гэтых пытаннях падпісаныя адпаведныя дакументы.