Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генеральны сакратар Саюза журналістаў Расеі: «Гэта проста непрыстойна»
17:48, 28/11/2006

Тое, што дазволілі сабе беларускія ўлады па дачыненні да расейскіх журналістаў, проста непрыстойна – аб гэтым “Эхо Москвы” заявіў генеральны сакратар Саюза журналістаў Расеі Ігар Якавенка. У той жа час ён вельмі рады, што ў гэтай сітуацыі ўсе расейскія журналісты выказалі салідарнасць.

“Непрыкрытым хамствам” назваў дзеянні беларускіх улад генеральны сакратар Саюза журналістаў Расеі Ігар Якавенка. “Тое, што адбылося ў Менску, сведчыць аб тым, што існуюць краіны, дзе ўлада па дачыненні да журналістаў паводзіць сябе яшчэ больш непрыстойна, чым расейская, – адзначыў ён у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”. – Нягледзячы на тое, што ў Расеі, як і ў Беларусі, няма свабоды слова, расейскія ўлады імкнуцца выконваць хоць бы бачнасць прыстойнасцяў, таму расейскія журналісты з непрывычкі здзівіліся”.

Па меркаванні І.Якавенкі, дзеянні афіцыйнага Менска па дачыненні да расейскіх журналістаў часткова выкліканыя тым, што “ніхто, у тым ліку і Беларусь, не шануе членствам у СНД”. “Калі б Менск шанаваў сваім членствам у СНД, то не вёў бы сябе так па-хамску, а прытрымліваўся хоць нейкіх правіл прыстойнасці”, – зазначыў ён. Гаворачы аб рашэнні расейскіх журналістаў пакінуць саміт, кіраўнік Саюза журналістаў адзначыў, што яму “вельмі прыемна, што ў расейскіх журналістаў спрацаваў інстынкт карпаратыўнай салідарнасці”.

Аб усім, што адбылося апавешчаная прэс-служба прэзідэнта Пуціна.

Зрэшты, магчыма, што без удзелу самой прэс-службы ў гэтым скандале не абыйшлося.

Сакратар Саюза журналістаў Міхаіл Фядотаў мяркуе, што акцыя расейскіх журналістаў не што іншае, як адна з форм ціску на Аляксандра Лукашэнку.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: