Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У свеце ў гэтым годзе загінула ўжо больш за 100 журналістаў 10:08, 28/11/2006
З пачатку гэтага года ва ўсім свеце загінулі 105 журналістаў, з іх 44 – у Іраку, гаворыцца ў дакладзе Сусветнай асацыяцыі газетных выдаўцоў, распаўсюджаным у Парыжы. У дакуменце адзначаецца, што цяперашні год можа стаць самым смяротным для прадстаўнікоў гэтай прафесіі.
Асацыяцыя падкрэслівае, што забойствы журналістаў, асабліва ў Іраку, пачасціліся ў другім паўгоддзі.
Называючы забойства “крайнім, але не адзіным метадам цэнзуры”, гэтая арганізацыя звяртае ўвагу на выкарыстанне для аказання ціску на прадстаўнікоў гэтай прафесіі такіх метадаў, як “судовы пераслед, фінансавае задушванне і прыняцце законаў аб бяспецы”.
У дакуменце падкрэсліваецца, што заўсёднай праблемай у краінах Цэнтральнай Азіі, Лацінскай Амерыкі і Блізкага Усходу “з`яўляецца самацэнзура, натуральная рэакцыя на рэпрэсіі і пагрозы гвалту або забойства”, перадае “Інтэрфакс”.