Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў менскім аэрапарту
17:13, 29/11/2006

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы сёння каля 17 гадзін у аэрапарту “Менск-2”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра апазіцыі Павал Мажэйка. Аляксандр Мілінкевіч сказаў па тэлефоне, што памежнікі заявілі, что ягоныя дакументы “магчыма фальшывыя”. У цяперашні час у дачыненні Мілінкевіча складаецца пратакол. Мабільны тэлефон палітыка адразу пасля званка прэс-сакратару адключыўся і не адказвае.

 ПАЛIТЫКА 

Памежнікі спрабуюць перакласці віну за ўласную халатнасць на Мілінкевіча
17:37, 29/11/2006

Прэс-цэнтру Хартыі’97 сталі вядомыя чыннікі затрымання ў менскім аэрапорту лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Высвятлілася, што, калі лідэр дэмакратычных сіл некалькі дзён таму ляцеў у Рыгу на саміт НАТА, то памыліўся і аддаў беларускім памежнікам не свой пашпарт, а пашпарт сына – таксама Аляксандра Мілінкевіча, але 1974 года нараджэння. Пашпарт сына аказаўся ў Мілінкевіча выпадкова і ляжаў у адной кішэні з ягоным. Памежнікі па халатнасці не звярнулі ўвагі, што ўладальнік пашпарта на 25 гадоў старэйшы за адзначаны ў дакуменце ўзрост, што ў пашпарце адсутнічае латвійская віза, паставілі ў ім штамп. Аляксандр Мілінкевіч выявіў, што яму паставілі штамп у пашпарце сына толькі ў Рызе.

Затрыманы беларускі шпіён мог супрацоўнічаць і з расейскімі спэцслужбамі
16:57, 29/11/2006

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Польшча ўжо зьвярнулася да Літвы з афіцыйнай просьбай аб экстрадыцыі затрыманага на літоўскай тэрыторыі грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча, які падазраецца ў шпіянажы супраць Польшчы. Між тым, як паведамляе “Радыё Свабода”, міністар – каардынатар спэцслужбаў Зьбігнеў Васэрман заявіў, што тое, “што затрыманы працаваў на беларускія спэцслужбы, не выключае яго сувязяў са службамі Расеі”.

Ломаць будзе бязлітасным
16:20, 29/11/2006

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўзмацніць спагнанне са службовых асоб за непрыняцце мер па зваротах грамадзянаў, заявіў у сераду журналістам у Магілёве старшыня КДК Беларусі Зянон Ломаць па выніках “прамой лініі” па тэлефоне, якую ён праводзіў на працягу трох гадзін з жыхарамі Магілёўскай вобласці, перадае “Інтэрфакс”. “Кантроль будзе больш жорскім у рамках дзеючага прававога поля. Парушальнікам дзеючага заканадаўства літасці не будзе”, – падкрэсліў старшыня КДК.

Ірына Казуліна сустрэлася з амбасадарамі Францыі і Нямеччыны
16:13, 29/11/2006

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль наведалі сёння амбасаду Францыі і Нямеччыны. Кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў гэтых краін былі паінфармаваныя аб стане здароўя Аляксандра Казуліна і аб кароткачасовай сустрэчы з ім у калоніі 25 лістапада. Ірына Казуліна перадала дыпламатам просьбу палітвязня аб пастаноўцы пытання аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

«Барацьба» з карупцыяй усё ўзмацняецца
15:56, 29/11/2006

На паседжанні калегіі пракуратуры Беларусі ўсхвалены праект Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненні барацьбы з карупцыяй на 2007-2010 гады, паведамілі “Інтэрфаксу” у сераду ў рэспубліканскай пракуратуры. “На паседжанні калегіі рэспубліканскай пракуратуры, якое адбылося сёння ў Менску, усхвалены праект Дзяржпраграмы барацьбы з карупцыяй на бліжэйшыя пяць год”, – паведамілі ў пракуратуры.

Ніно Бурджанадзэ: Шэварнадзэ быў не такім як Лукашэнка
15:44, 29/11/2006

Спікер парламента Грузіі Ніно Бурджанадзэ лічыць, што сітуацыя ў Грузіі да рэвалюцыі непараўнальная з сённяшняй сітуацыяй у Буларусі. “Шэварнадзэ быў лідэрам іншага тыпу, ніж ваш сённяшні прэзідэнт. У Грузіі да “рэвалюцыі руж” былі вельмі сур’ёзныя і складаныя праблемы. Была вялізная хваля карупцыі, краіна практычна не кіравалася, было шмат беззаконня. Але ў прынцыпе ў Грузіі фактычна не было ніякіх праблем з прэсай, са свабодай слова і няўрадавымі арганізацыямі. Палітычныя лідэры ў нас былі абсалютна свабодныя, апаненты ўлады выступалі абсалютна свабодна. Сітуацыя ў гэтым накірунку была нармалёвай...” – заявіла спікер парламента Грузіі Ніно Бурджанадзэ ў інтэрв’ю “Народнай воле”.

The Washington Times нашла в Кремле ставку «Корпорации убийц»
15:21, 29/11/2006

После смерти бывшего офицера КГБ и врага Кремля Александра Литвиненко и осуществленного ранее убийства известной антикремлевской российской журналистки Анны Политковской вполне можно утверждать, что в кремлевском офисе президента РФ Владимира Путина обосновалась штаб-квартира "Корпорации убийств" XXI века, пишет The Washington Times.

Мартынаў лічыць усе расейскія СМІ «несур’ёзнымі»
15:02, 29/11/2006

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў лічыць “недастаткова сур’ёзнымі” СМІ, якія надалі прыярытэтную ўвагу не саміту СНД, а журналісцкаму дэмаршу на саміце. “Відавочны дысбаланс гаворыць аб недастатковай сур`ёзнасці гэтых СМІ. Зводзіць саміт да скандалу па меншай ступені некарэктна”, – заявіў С.Мартынаў, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

Беларускі МЗС «пашырае колькасць апораў»
14:55, 29/11/2006

Беларусь не шукае альтэрнатыву расейскім энергарэсурсам, а толькі мае намер іх дыверсіфікаваць, заявіў у Менску на прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. “Мы не шукаем альтэрнатыву расейскай нафце і газу – гэта было б, як мінімум, недальнабачна, але мы абавязаныя думаць аб энергетычнай бяспецы, пашыраць колькасць апораў на якіх энергетычная бяспека трымаецца”, – заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Дешевого газа для Беларуси не будет
14:44, 29/11/2006

28 ноября завершился саммит СНГ в Минске, в ходе которого Россия и Беларусь успели обсудить и проблемы двусторонних отношений. В последнее время они, надо сказать, испытывают заметное похолодание. Основным объектом споров между Москвой и Минском являлась газовая проблема, точнее вопрос о цене поставок российского газа для Беларуси на следующий год. Этот вопрос и обсуждался в ходе двухсторонней встречи двух президентов – Путина и Лукашенко.

З афіцыйных прафсаюзаў масава сыходзяць працоўныя
14:23, 29/11/2006

130 працаўнікоў АТ “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы” напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза працаўнікоў леса. Усе яны незадаволеныя нізкай зарплатай і цяжкімі ўмовамі працы, і лічаць, што прафсаюз нічога не робіць для таго, каб змяніць сітуацыю, паведамляе www.praca-by.info. “Для нас – гэта беспрэцэндэнтны выпадак”, – адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў леса Іван Гурскі.

Генпракурор упэўнівае, што Казуліна «выратуюць», калі яго здароўю будзе пагражаць небяспека
12:58, 29/11/2006

Медыцынскія службы прымуць меры па выратаванні былога кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна, калі яго здароўю будзе пагражаць небяспека, паведаміў журналістам у Менску генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Нагадаем, што Аляксандр Казулін 41 дзень галадае ў выпраўленчай калоніі ў Віцебску. За 8 месяцаў зняволення ён страціў 30 кілаграмаў вагі. Стан яго здароўя выклікае асцярогу.

Былога «палатніка» асудзілі на 5 год пазбаўлення волі
12:52, 29/11/2006

Экс-дэпутат “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”, былы генеральны дырэктар “Беларускага марскога параходства” Генадзь Дылеўскі асуджаны на 5 год зняволення за за падбухторванне да дачы хабару ў памеры 75 тысяч даляраў ЗША, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

Беларусы падлічваюць страты ад падзелу пошлін на нафту
12:26, 29/11/2006

Беларускія і расейскія эксперты ўзгадняюць пазіцыі па эканамічных разліках па падзелу беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

Cтудэнтаў адлічылі з акадэміі за ўдзел у выбарчай кампаніі
12:14, 29/11/2006

З вучобы адлічаныя Аляксандар Страчук і Дзяніс Сарокін, студэнты аграэкалягічнага факультэту Горацкай акадэміі -- актыўныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі. Аляксандар Страчук балятуецца ў Горацкі гарсавет, а Дзяніс Сарокін -- сябра ягонай ініцыятыўнай групы.

Візіт Пуціна ў Рыгу не адбудзецца
12:10, 29/11/2006

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не наведае ў сераду Рыгу, дзе 28-29 лістапада праходзіць саміт НАТА. Як заявіў першы намеснік прэс-сакратара кіраўніка расейскай дзяржавы Зміцер Пяскоў, магчымасць візіту Пуціна ў сталіцу Латвіі сапраўды разглядалася. Падчас саміту НАТА, па яго словах, “планаваліся неафіцыйныя мерапрыемствы з удзелам прэзідэнтаў Францыі, Латвіі і Расеі”.

Юшчанка расчараваны самітам СНД
11:50, 29/11/2006

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка расчараваны самітам кіраўнікоў краін-удзельніц СНД, які адбыўся на гэтым тыдні ў Менску. Аднак, як паведамілі ProUA у прэс-службе кіраўніка украінскай дзяржавы, прэзідэнт задаволены перамовамі з прэзідэнтамі іншых краін СНД.

Расея больш не будзе фінансаваць «эканамічны цуд» Лукашэнкі
11:49, 29/11/2006

“Расея больш не будзе фінансаваць наш беларускі “эканамічны цуд”, – такое меркаванне выказаў БелаПАН кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка, каментуючы ўчорашні саміт кіраўнікоў краін СНД у Менску. “Пуцін у адрозненні ад Ельцына заяўляе аб прыхільнасці эканамічнай, а не палітычнай прывязкі да Расеі іншых краін СНД, – адзначыў аналітык. – Пуцін неаднаразова дэманстраваў, што ў яго інтарэсах і ў інтарэсах Расеі пранікненне расейскага капіталу і дамінаванне на рынках постсавецкай прасторы. Расея будзе сябраваць з тымі, хто лаяльны па дачыненні да Крамля, і запэўненні аб вечным сяброўстве з палітычнага пункту гледжання яго не кранаюць”.

В.а. начальніка калоніі: Сустрэчы Казуліна з адвакатам спыненыя з-за стану здароўя падабароннага
11:34, 29/11/2006

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч атрымаў адказ з выпраўленчай калоніі №3 на пададзены ім адвакацкі запыт. У гэтым дакуменце, падпісаным часовым выканаўцай абавязкаў начальніка калоніі №3 маёрам Р.Прыймаком, паведамляецца: “20 кастрычніка 2006 года асуджаны Казулін А.У. абвясціў галадоўку і ўвесь час знаходзіцца пад назіраннем лекара і на сённяшні дзень (22 лістапада – заўв. аўт.) страціў каля 17,5 кг вагі, АЦ – 105/90 мм.рт.сл. Значная страта вагі і стан здароўя патрабуюць яго суправаджэння па тэрыторыі ўстановы, а абавязковая прысутнасць медыцынскага працаўніка робіць немагчымасць прыватнасці сустрэчы.

Чытанне незалежнай прэсы ўжо стала злачынствам?
11:24, 29/11/2006

Сёння раніцай на гомельскім заводзе пускавых рухавікоў участковым быў складзены пратакол на грамадскага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага за парушэньне арт.172 Адміністратыўнага кодэксу (распаўсюд друкаваных выданьняў, змест якіх скіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадскаму парадку).

Дэмакратычныя кандыдаты пад пільнай увагай улады
11:11, 29/11/2006

Паводле зьвестак кіраўніцтва кааліцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, 480 сябраў Партыі БНФ, ПКБ, БСДП (Грамада) і Аб’яднанай грамадзянскай партыі працягваюць зьбіраць подпісы для вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Вядома і пра факты, калі ўлада перасьледуе апазыцыянэраў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі.

На якія партрэты пакрыўдзіўся Лукашэнка? (Фота)
10:37, 29/11/2006

Прапаноўваем вашай уваге здымкі фотакарэспандэнта газеты “КоммерсантЪ” Зміцера Азарава, які не быў дапушчаны ўчора адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі да асвятлення саміту СНД. Цікава, на які з сваіх партрэтаў пакрыўдзіўся беларускі кіраўнік?

Андрей Колесников, «КоммерсантЪ»: «Ситуация приобретала все более апокалиптический характер»
10:26, 29/11/2006

Вчерашний саммит СНГ в Минске стал первым, который не освещался российской прессой. Белорусские власти лишили аккредитации фотокорреспондента «Коммерсанта» Дмитрия Азарова и двух корреспондентов "Московского комсомольца". В знак протеста саммит покинули все российские журналисты. Специальный корреспондент «Коммерсанта» Андрей Колесников, лично вычеркнутый из черного списка Александром Лукашенко, высочайшей амнистией не воспользовался. Предлагаем текст его статьи, посвященной скандалу на саммите.

Гандлёвая вайна паміж РФ і Беларуссю не сціхае
10:16, 29/11/2006

Нават на час саміту прэзідэнтаў краін СНД у Менску і візіту ў Маскву прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў гандлёвай вайне двух краін, якія будуюць “cаюзную дзяржаву”, не было абвешчана перамір`я. Пакуль у будынку мэрыі на Новым Арбаце сталічны граданачальнік Юрый Лужкоў з прэм`ерам краіны-саюзніцы адчыняў выставу беларускіх тавараў, машыны з расейскімі таварамі былі затрыманыя на мяжы Беларусі і Расеі, піша “Независимая газета”. Адначасова амаль 140 вагонаў з беларускім цукрам не могуць крануцца з месца ў Расеі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, «Белтрансгаз» ацанілі ў 4 мільярды даляраў
09:54, 29/11/2006

Галандскі банк ABN Amro правёў ацэнку газатранспартнай сістэмы Беларусі, і нават адбылася трохбаковая сустрэча кіраўніцтва “Белтрансгаза”, “Газпрома” і прадстаўнікоў ABN Amro. “Усё нармалёва”, – здаецца задаволена выказаўся пасля перамоваў генеральны дырэктар “Белтрансгаза”, але сума, у якую ацанілі “Белтрансгаз”, усё роўна не агучваецца.

Дурная голова Луке покоя не дает
09:46, 29/11/2006, Наталья Галимова, «Московский Комсомолец»

Грандиознейший скандал произошел вчера в Минске на саммите глав государств СНГ. По личному распоряжению Александра Лукашенко журналистов “Московского комсомольца” и “Коммерсанта”, которые работают в кремлевском пуле, на мероприятие не пустили. В знак протеста против решения “батьки” саммит покинули все российские журналисты.

Путин хочет приехать на саммит НАТО в Латвию
09:40, 29/11/2006

Владимир Путин планирует посетить с неофициальным визитом столицу Латвии 29 ноября, во время проведения там саммита НАТО. Как сообщило агентство France Press со ссылкой на пресс-службу французского президента, целью его приезда станет поздравление с днем рождения Жака Ширака, которому исполняется 74 года.

Ягор Гайдар патрапіў у шпіталь з цяжкім атручваннем
09:36, 29/11/2006

Былы в.а. прэм’ера Расеі, дырэктар Інстытута эканомікі пераходнага перыяду Ягор Гайдар 24 лістапада быў шпіталізаваны ў адзін з дублінскіх шпіталяў з сімптомамі цяжкага атручвання, піша газета The Financial Times. Недамаганне ён адчуў на наступны дзень пасля таго, як у Лонданскім шпіталі памёр экс-палкоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка. Медыкі да цяперашняга часу не высвятлілі, чым атруціўся эканаміст. У дадзены момант стан Гайдара стабільны.

Мифическая мировая цена
09:27, 29/11/2006, Максим Блант, «Ежедневный журнал»

Юбилейный, 15-й саммит СНГ, проходящий в Минске, рискует стать последним: более пустого мероприятия сложно себе представить. В этом отдают себе отчет все, включая непосредственных участников.

Пуцін: «Газпром» і «Белтрансгаз» ствараюць СП
09:23, 29/11/2006

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паведаміў, што Масква і Менск дамовіліся аб стварэнні сумеснага прадпрыемства “Газпрома” і “Белтрансгаза” на парытэтнай аснове. Хутчэй за ўсё яно будзе створанае да канца года. “Газпром” разам з “Белтрансгазам” створаць сумеснае прадпрыемства 50 на 50”, – растлумачыў Пуцін журналістам. “Спадзяюся, што гэта будзе зроблена ў самы блізкі час, вядома, да новага года”, – дадаў ён.

Прэм’ер-міністр Расеі адмовіўся прыняць кіраўніка ўрада Беларусі
09:23, 29/11/2006

Учора прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі наведаў Маскву з працоўным візітам. Ён меркаваў сустрэцца з расейскім прэм’ерам Міхаілам Фрадковым, але, як паведамляе “КоммерсантЪ”, у Белым доме яго не прынялі, паведаміўшы, што ва ўрадавых планах такая сустрэча не прадугледжаная. Неафіцыйна ва ўрадзе растлумачылі, што не бачаць сэнсу весці перамовы з беларускім прэм`ерам у момант абвастрэння палітычных супярэчнасцяў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Россиянам придется заполнять анкеты на границе и в следующем году
15:11, 29/11/2006

На днях Беларусь начала анкетирование въезжающих в страну российских туристов. После того как в начале ноября Минск заявил об этом намерении, в России появились опасения, что этот шаг может привести к возобновлению контроля на совместной границе. Однако белорусские власти объясняют анкетирование необходимостью сбора статистических данных и обещают, что граница между государствами останется открытой. Тем не менее, они заявляют: «Мы проведем анкетирование в течение двух недель. Планируем повторить его весной, а потом летом, чтобы получить максимально точные данные».

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Пустующие земельные участки у людей отберут
16:23, 29/11/2006

По инициативе Совета безопасности в Минске в ближайшее время будет проведена ревизия всех решений местных органов власти о выделении земельных участков, сообщил в Минске на пресс-конференции председатель Государственного комитета по имуществу Беларуси Георгий Кузнецов. "Совет безопасности создал межведомственную комиссию по проверке отводов земельных участков в Минске. Будет проведена ревизия всех решений о предоставлении земли с последующим изъятием участков в случае выявления нарушений", - сказал Г.Кузнецов.

Разрешительные штампы скоро отменят?
14:17, 29/11/2006

Председатель Конституционного суда Беларуси Василевич заявил на своем выступлении на международной конференции "Обеспечение пограничной безопасности в контексте современных вызовов и угроз системе международной безопасности" о том, что отменить разрешительные штампы на выезд за пределы Беларуси можно будет после создания автоматизированной системы пограничного контроля.

Депутаты «палатки»: Детей следует срочно изымать из неблагополучных семей
13:07, 29/11/2006

Председатель комиссии «палаты представителей» «национального собрания» Беларуси по правам человека, национальным отношениям и СМИ Юрий Кулаковский считает, что детей следует срочно изымать из неблагополучных семей. "Из неблагополучных семей детей следует изымать незамедлительно", - такое мнение, передает «Интерфакс», он высказал в ходе заседания "круглого стола" в среду в Минске.

Контролер высадила глухонемого ребёнка под ливень
12:46, 29/11/2006

Виталику Тетеричу 13 лет, он инвалид детства: ничего не слышит и почти не говорит. Учится в спецшколе. 4 сентября мама Тамара Аркадьевна попросила по телефону учительницу отпустить сына пораньше: сходить на рынок выбрать куртку. «Его нет и нет, - вспоминает Тамара Тетерич. – А потом приходит весь мокрый. Я ахнула: сыночек, что с тобой?! А он показывает: мама, меня злая тётя выгнала из автобуса».

«Рождественские киноистории» в Музее истории белорусского кино
11:28, 29/11/2006

Рождество – это праздник, с которым связано многое: семья и друзья, подарки, веселье и ожидание чуда. Рождество празднуют по-разному в разных странах, но везде принято рассказывать рождественские истории. Это и библейские притчи, и веселые волшебные приключения, где добро всегда побеждает зло. У славян особенно загадочной считается ночь перед Рожеством. Фильмы-рождественские истории одинаково нравятся детям и взрослым в разных странах. Каждый такой фильм - это назидательный сюжет, яркая драматургия, удивительные персонажи – в общем, все волшебство мира кино, которое только можно вообразить, с его спецэффектами, анимацией, декорациями, игрой актеров и режиссурой.

Посольство Литвы проводит предварительную запись на получение виз
10:38, 29/11/2006

Посольство Литовской республики в Беларуси начало проводить предварительную запись на получение виз. Как сообщили в диппредставительстве, с 27 ноября по 19 декабря 2006 года в посольстве по адресу Захарова 68, по понедельникам - вторникам - средам - четвергам с 10 до 13 часов проводится предварительная запись посетителей на получение виз. При этом посольство обращает внимание на то, что "никакие другие записи, проводимые вне территории посольства, недействительны"

Учительница помогала детям печатать деньги
10:35, 29/11/2006

Стали известны шокирующие подробности о фальшивомонетчиках из Светлогорского ГПТУ N 50 и средней школы N5. В уголовном деле фигурируют два десятка фамилий учеников. Впрочем, серьезное наказание за "неблаговидный поступок" понесет, вероятно, только один из парней — единственный, кому уже исполнилось 16 лет.

Беларусь выходзіць у лідэры па штрафах ДАІ
10:11, 29/11/2006

Экспэрты канстатуюць: цягам апошняга году сытуацыя з паркоўкай аўтамабіляў у цэнтры Менску наблізілася да “катастрафічнай”. Нягледзячы на шматпавярховыя паркінгі, якія ўзводзяцца нават у гістарычным цэнтры сталіцы, месцаў на аўтастаянках на ўсіх ахвотных не хапае. Затое, паведамляе “Радыё Свабода”, бюджэт Дзяржаўтаінспэкцыі актыўна папаўняецца коштам немалых штрафаў з кіроўцаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: