Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Барацьба» з карупцыяй усё ўзмацняецца
15:56, 29/11/2006

На паседжанні калегіі пракуратуры Беларусі ўсхвалены праект Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненні барацьбы з карупцыяй на 2007-2010 гады, паведамілі “Інтэрфаксу” у сераду ў рэспубліканскай пракуратуры. “На паседжанні калегіі рэспубліканскай пракуратуры, якое адбылося сёння ў Менску, усхвалены праект Дзяржпраграмы барацьбы з карупцыяй на бліжэйшыя пяць год”, – паведамілі ў пракуратуры.

Як паведаміў на прэс-каферэнцыі генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч, “дадзены праект Дзяржпраграмы падрыхтаваны з улікам новага закона “Аб барацьбе з карупцыяй”.

“Комплекс мер, прадугледжаных праектам Дзяржпраграмы, заснаваны на аналізе крымінагеннай сітуацыі ў краіне, зменах у структуры карупцыйнай злачыннасці, практыцы барацьбы з карупцыяй і выніках навуковых даследаванняў”, – адзначыў генпракурор. Ён таксама адзначыў, што “Дзяржпраграма накіраваная на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў і дзяржавы ад карупцыйных праяў, далейшае ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы па папярэджанні, выяўленню і спыненню карупцыйных праяў, аптымізацыю формаў, сродкаў і метадаў процідзеяння карупцыі, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сферы барацьбы з карупцыяй”.

Ён таксама паінфармаваў, што за 9 месяцаў цяперашняга года пракуроры перадалі ў суды 650 крымінальных спраў за карупцыю і хабарніцтва, усяго ў гэтым годзе органамі ўнутраных спраў, камітэтам дзяржаўнай бяспекі і пракуратурай узбуджана каля 3 тысяч крымінальных спраў за хабары і карупцыю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: