Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакратычныя кандыдаты пад пільнай увагай улады
11:11, 29/11/2006

Паводле зьвестак кіраўніцтва кааліцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, 480 сябраў Партыі БНФ, ПКБ, БСДП (Грамада) і Аб’яднанай грамадзянскай партыі працягваюць зьбіраць подпісы для вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Вядома і пра факты, калі ўлада перасьледуе апазыцыянэраў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», 27 лістапада ў Горадні кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык быў выкліканы ў падатковую інспэкцыю. Спадар Мальчык чатыры гады арандуе кватэру, а прапісаны ў іншым месцы. Ён лічыць, што кантралёры зноў цікавяцца даўно вядомымі фактамі: “З ператрусамі прыходзіць на гэты адрас можна. Іншыя пытаньні міліцыі вырашаць можна, а вось адзінае, чаго нельга — балятавацца ў дэпутаты мясцовага савету. Як вынік, закруцілася гэтая дзяржаўная машына, каб паспрабаваць мяне выпіхнуць.”

З падатковай інспэкцыяй у Горадні ўзьніклі праблемы і у іншых вылучэнцаў ад дэмакратычнай кааліцыі. Сябра БХК Раман Юргель распавёў «Радыё Свабода»:

“У акруговай камісіі запэўнілі, што можна зьвярнуцца ў падатковую інспэкцыю. Там дапамогуць скласьці дэклярацыю аб прыбытках. Сёньня я пайшоў. Падатковыя інспэктары сказалі, што нічым дапамагаць яны ня будуць, кансультаваць ня будуць. А калі выйшлі за дзьверы, то паведамілі, што зь Менску дасланы ліст, каб кансультацыі не давалі менавіта кандыдатам у дэпутаты пад пагрозай скасаваньня кантракту й звальненьня”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: