Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ягор Гайдар патрапіў у шпіталь з цяжкім атручваннем
09:36, 29/11/2006

Былы в.а. прэм’ера Расеі, дырэктар Інстытута эканомікі пераходнага перыяду Ягор Гайдар 24 лістапада быў шпіталізаваны ў адзін з дублінскіх шпіталяў з сімптомамі цяжкага атручвання, піша газета The Financial Times. Недамаганне ён адчуў на наступны дзень пасля таго, як у Лонданскім шпіталі памёр экс-палкоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка. Медыкі да цяперашняга часу не высвятлілі, чым атруціўся эканаміст. У дадзены момант стан Гайдара стабільны.

Гайдар знаходзіўся на канферэнцыі “Ірландыя і Расея: гісторыя, літара закона і зменлівая сусветная сістэма” у Дубліне, дзе нечакана яму стала дрэнна. Дачка Гайдара Марыя сказала “Коммерсанту”, што яе бацьку стала дрэнна падчас выступу. “Ён адышоў да сцяны і знепрытомнеў”, – сказала Марыя Гайдар.

Па звестках газеты, “у Ягора Гайдара была рвота і крывацёк”. Ён паведаміў, што яму стала дрэнна пасля сняданку ў гатэлі. Ім тут жа заняліся ірландскія медыкі. У несвядомым стане Гайдар быў дастаўлены ў рэанімацыю. “Лекары лічылі, што існуе рэальная пагроза яго жыццю, на працягу трох гадзін ён быў без прытомнасці”, – гаворыць Марыя Гайдар.

27 лістапада Ягор Гайдар прыбыў у Маскву і быў змешчаны ў аддзяленне адной з маскоўскіх клінік, дзе лекары спрабуюць высвятліць чыннік дзіўнага захворвання. У аўторак яму стала лепш. У інтэрв`ю The Financial Times з маскоўскага шпіталя Гайдар сказаў, што адчувае сябе, нібы як нарадзіліся зноўку. (Поўны тэкст на сайце InoPressa.ru.) Аднак “дагэтуль лекары высвятляюць і не могуць зразумець чыннік таго, што адбылося”, паведаміла Марыя Гайдар.

Адзначым, што Гайдар трапіў у шпіталь на наступны дзень пасля смерці былога супрацоўніка ФСБ РФ Аляксандра Літвіненкі, які, па яго сцвярджэнні, быў атручаны ў Лондане ў пачатку лістапада. Лекары доўгі час не маглі высвятліць, чым атручаны былы афіцэр ФСБ. Нарэшце падчас абследвання ў арганізме Літвіненкі была выяўленая вялікая колькасць радыёактыўнага рэчыва палоній-210. Сляды радыёактыўнага забруджвання пазней былі знойдзеныя і ў некалькіх лонданскіх будынках, якія ён наведваў 1 лістапада – у дзень меркаванага атручвання.

Нішто не паказвае на тое, што чыннікам хваробы Гайдара з`яўляецца радыяцыйнае атручванне, адзначае FT. Сам эканаміст гаворыць, што адчуў недамаганне пасля таго, як з`еў прастой сняданак у гасцініцы каля Дубліна, дзе спыніўся. Па яго словах, ледзь мог варушыць нагамі і рукамі, і вымушаны быў ляжаць большую частку дня.

Гайдар адмовіўся адказаць на пытанне, ці лічыць гэты інцыдэнт атручваннем. Аднак яго блізкі паплечнік, кіраўнік РАТ “ЕЭС Расеі” Анатоль Чубайс выказаў меркаванне, што Гайдара спрабавалі атруціць. Аднак ён катэгарычна аспрэчыў здагадку, што Гайдар стаў ахвярай замаху, арганізаванага расейскімі спецслужбамі. Літвіненка ў сваёй перадсмяротнай заяве выказаў менавіта такую версію свайго атручвання.

Ягор Гайдар: біяграфічная даведка

Ягор Гайдар стаў намеснікам старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканамічнай палітыкі і адначасова – міністрам эканомікі і фінансаў у кастрычніку 1991 года. А у 1992 годзе на пасадзе выканаўцы абавязкаў прэм`ера фактычна ўзначаліў урад.

У 1992-1993 гадах – дырэктар Інстытута эканамічных праблем пераходнага перыяду, дараднік прэзідэнта РФ па пытаннях эканамічнай палітыкі. З верасня 1993 года па студзень 1994 года – першы намеснік старшыні ўрада.

З 1994 года па снежань 1995 года – дэпутат Дзярждумы, старшыня фракцыі “Выбар Расеі”.З чэрвеня 1994 года па травень 2001 года – старшыня партыі “Дэмакратычны выбар Расеі”. У цяперашні час з`яўляецца дырэктарам Інстытута эканомікі пераходнага перыяду.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: