Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былога «палатніка» асудзілі на 5 год пазбаўлення волі 12:52, 29/11/2006
Экс-дэпутат “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”, былы генеральны дырэктар “Беларускага марскога параходства” Генадзь Дылеўскі асуджаны на 5 год зняволення за за падбухторванне да дачы хабару ў памеры 75 тысяч даляраў ЗША, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Па яго словах, “былы дэпутат прызнаны вінаватым у падбухторванні прадстаўнікоў адной з камерцыйных структур у перадачы хабару памерам у 75 тысяч даляраў службовым асобам выканаўчых органаў за ўзгадненне пытання аб вылучэнні зямельнага ўчастку пад будаўніцтва станцыі тэхабслугоўвання і шэрагу іншых аб`ектаў”.
Усяго за 9 месяцаў цяперашняга года следчым апаратам рэспубліканскай пракуратуры ўзбуджаныя 656 крымінальных спраў, датычных карупцыйных злачынстваў, паведаміў генпракурор. Ён таксама паінфармаваў, што сёлета МУС, КДБ і пракуратура ў агульнай складанасці ўзбудзілі каля 3 тысяч крымінальных спраў у дачыненні асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, перадае “Інтэрфакс”.