Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка расчараваны самітам кіраўнікоў краін-удзельніц СНД, які адбыўся на гэтым тыдні ў Менску. Аднак, як паведамілі ProUA у прэс-службе кіраўніка украінскай дзяржавы, прэзідэнт задаволены перамовамі з прэзідэнтамі іншых краін СНД.
Па словах Юшчанкі, ва Ўкраіны было шмат надзей на патэнцыял гэтага саміту, аднак не ўсе яны выканаліся, паколькі не ўсе канструктыўныя пазіцыі былі ўлічаныя. У той жа час прэзідэнт лічыць, што ў Менску быў прыняты шэраг важных рашэнняў. “Украіна працягвае разглядаць СНД як прыладу шматбаковай дыпламатыі, асабліва ў эканамічнай сферы”, – падкрэсліў Юшчанка.
Ён таксама адзначыў “вялікі пазітыў” у фармаце двухбаковых сустрэч і кансультацый, праведзеных з прэзідэнтамі Узбекістана Ісламам Карымавым, Малдовы – Уладзімірам Вароніным, Азербайджана – Ільхамам Аліевым, Беларусі – Аляксандрам Лукашэнкам і Расеі – Уладзімірам Пуціным.
У прыватнасці, падчас перамоваў з Пуціным абмяркоўваўся фармат будучай працы Міждзяржаўнай камісіі Юшчанка – Пуцін 22 снежня ў Кіеве.
Як вядома, у Менску планавалася абмеркаваць канцэпцыю рэфармавання СНД, аднак гэтая праца, па рашэнні ўдзельнікаў саміту, была адкладзеная на наступны год.