Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Памежнікі спрабуюць перакласці віну за ўласную халатнасць на Мілінкевіча
17:37, 29/11/2006

Прэс-цэнтру Хартыі’97 сталі вядомыя чыннікі затрымання ў менскім аэрапорту лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Высвятлілася, што, калі лідэр дэмакратычных сіл некалькі дзён таму ляцеў у Рыгу на саміт НАТА, то памыліўся і аддаў беларускім памежнікам не свой пашпарт, а пашпарт сына – таксама Аляксандра Мілінкевіча, але 1974 года нараджэння. Пашпарт сына аказаўся ў Мілінкевіча выпадкова і ляжаў у адной кішэні з ягоным. Памежнікі па халатнасці не звярнулі ўвагі, што ўладальнік пашпарта на 25 гадоў старэйшы за адзначаны ў дакуменце ўзрост, што ў пашпарце адсутнічае латвійская віза, паставілі ў ім штамп. Аляксандр Мілінкевіч выявіў, што яму паставілі штамп у пашпарце сына толькі ў Рызе.

У выніку, Мілінкевіч быў затрыманы ў менскім аэрапарту. Памежнікі пачынаюць “высвятляць”, якім чынам Мілінкевіч апынуўся ў Рызе, бо ў яго пашпарце няма штампа аб выездзе з Беларусі. У чым будуць абвінавачваць лідэра апазіцыі пакуль невядома. Аднак, у дадзеным выпадку відавочная віна супрацоўнікаў памежслужбы, якія не праверылі належным чынам дакументы.

Нагадаем, што Мілінкевіч удзельнічаў у Рызе ў саміце НАТА па запрашэнні прэзідэнта Латвіі Вайры Віке-Фрэйбергі. Падчас саміту з ім сустракаўся прэзідэнт ЗША Джордж Буш.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: