Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На 42-гі дзень галадоўкі Аляксандр Казулін важыць усяго 67 кілаграмаў
12:04, 30/11/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін на 42-гі дзень галадоўкі важыць 67 кілаграмаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна. Такім чынам, за 8 месяцаў зняволення Аляксандр Казулін страціў 38 кілаграмаў, улічваючы, што да арышту ён важыў 105 кілаграмаў. “Я тэлефанавала сёння ў калонію, мне паведамілі, што Аляксандр важыць ужо 67 кілаграмаў, у яго вельмі нізкі ціск. Медыкі за ім назіраюць, гавораць, што стан здароўя пакуль здавальняючы, муж па-ранейшаму адмаўляецца ад шпіталізацыі. Я вельмі спадзяюся, што ён пачне выходзіць з галадоўкі. Гэта становіцца вельмі небяспечным”, – паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 Ірына Казуліна.

Нагадаем, што галоўнае патрабаванне галадаючага – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. Ірына Казуліна наведала ўчора амбасаду Францыі і Нямеччыны, дзе прасіла дыпламатаў звярнуцца да сваіх урадаў з просьбай паўплываць на разгляд беларускага пытання ў ААН.

Сёння Ірына Казуліна мае намер наведаць амбасаду ЗША ў Менску. “Вельмі спадзяюся, што гэта дапаможа”, – гаворыць жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. На час галадоўкі яму забароненыя сустрэчы з адвакатам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: