Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандра Мілінкевіча будуць судзіць
09:23, 30/11/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч быў учора вызвалены пасля складання ў дачыненні яго адміністрацыйнага пратаколу за “наўмысны пераход мяжы па фальшывых дакументах”. Па гэтым артыкуле Мілінкевічу пагражае да двух месяцаў арышту або буйны штраф.

Лідэр апазіцыі быў затрыманы ўчора каля 17.00 у Нацыянальным аэрапарту “Менск”, калі вяртаўся з Рыгі з саміту НАТА, па падазроне ў падаванні фальшывых дакументаў. Высвятлілася, што калі лідэр дэмакратычных сіл некалькі дзён назад ляцеў у сталіцу Латвіі, ён па памылцы аддаў беларускім памежнікам не свой пашпарт, а пашпарт свайго сына – таксама Аляксандра Мілінкевіча, але 1974 года нараджэння. Пашпарт сына аказаўся ў Мілінкевіча выпадкова і ляжаў у адной кішэні разам з ягоным. Памежнікі па халатнасці не звярнулі ўвагі, што ўладальнік пашпарта на 25 гадоў старэйшы за паказаны ў дакуменце ўзрост, што ў пашпарце нават няма латвійскай візы, паставілі ў ім штамп. Аляксандр Мілінкевіч выявіў, што яму паставілі штамп у пашпарце сына толькі ў Рызе.

Нягледзячы на тое, што ў дадзеным выпадку відавочная віна супрацоўнікаў памежнай службы, якія не праверылі належным чынам дакументы, у дачыненні Мілінкевіча склалі адміністрацыйны пратакол. Палітык быў вызвалены каля 21.00. Нагадаем, ён прыляцеў у Менск прыкладна ў 17 гадзін.

Мілінкевіч ўдзельнічаў у Рызе ў саміце НАТА па запрашэнні прэзідэнта Латвіі Вайры Віке-Фрейбергі. Падчас саміту з ім сустрэўся прэзідэнт ЗША Джордж Буш.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: