Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былога прэзідэнта Мекcікі змясцілі пад дамашні арышт 14:55, 30/11/2006
Мексіканскі суддзя Рыкарда Парэдас выдаў ордэр на арышт былога прэзідэнта краіны Луіса Эчаварыі, якога ён абвінаваціў у масавым забойстве студэнтаў, калі ён быў міністрам унутраных спраў у кастрычніку 1968 года.
Р.Парэдас адмяніў папярэдняе рашэнне суду больш нізкай інстанцыі ў дачыненні 84-гадовага экс-прэзідэнта Мексікі, якое пазбаўляла Л.Эчавірыю ад адказнасці за даўнасцю дадзенага злачынства.
Паводле аднаго з законаў, састарэлыя мексіканцы, якія падазраюцца ў правапарушэннях, могуць знаходзіцца пад дамашнім арыштам.
2 кастрычніка 1968 года быў распачаты агонь па ўдзельніках студэнцкай маніфестацыі, і па афіцыйных дадзеных, загінулі каля 40 чалавек, хоць шмат хто ў Мексіцы лічыць, што колькасць ахвяраў была ад 200 да 300.