Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белтрансгаз» ацанілі ў 3,5 мільярды даляраў?
16:53, 30/11/2006

Незалежная ацэнка “Белтрансгаза”, якая зробленая банкам ABN Amro, “адносна блізкая” да 3,5 млрд даляраў, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў, які курыруе пытанні прыватызацыі, паведамляе “Інтэрфакс”. “Зробленая ацэншчыкам ацэнка “Белтрансгаза” адносна блізкая да 3,5 млрд даляраў”, – сказаў А.Мельнікаў.

“Я думаю, што цана “Белтрансгаза” будзе больш за 3,5 млрд даляраў”, – адзначыў А.Мельнікаў, адказваючы на пытанне “Інтэрфакса”, ці карэлюецца незалежная ацэнка банка з ацэнкай, зробленай у 2003 годзе падведамасным Мінэканоміцы Інстытутам нерухомай маёмасці і ацэнкі. “Тады інстытут ацаніў “Белтрансгаз” у 3,5 млрд даляраў”, – нагадаў намеснік міністра.

У цэлым, па яго словах, "незалежная ацэнка значна бліжэйшая да нашага боку". Разам з гэтым А.Мельнікаў адмовіўся назваць пэўныя лічбы. Ён растлумачыў, што "ацэншчык рабіў ацэнку па некалькіх сцэнарах, што прывяло да наяўнасці "відэльца" у пэўных лічбах".

“Зараз вядуцца перамовы па яе (канкрэтнай цане – “ІФ”) вызначэнні. Зараз у Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя”, – дадаў намеснік міністра.

“Акрамя таго, бакі падпісалі пагадненне аб прыватнасці”, – сказаў А.Мельнікаў

А.Мельнікаў нагадаў, што "раней парадак лічбаў называўся розны – калісьці "Газпром" ацэньваў "Белтрансгаз" у 600 млн даляраў, зыходзячы з балансавага кошту". "Рынкавая ацэнка на парадак большая", – падкрэсліў намеснік міністра.

Па яго меркаванні, з пункту гледжання беларускага боку, галоўным змезтам здзелкі з "Белтрансгазам" з`яўляюцца пытанні, звязаныя з аб`ёмамі паставак і коштам прыроднага газу. "Прыватызацыя "Белтрансгаза" непасрэдна звязаная з аб`ёмамі і цаной газу. Таму будзе некалькі ўзаемаўвязаных дакументаў – аб продажы "Белтрансгаза" і аб умовах, якія забяспечваюць пастаўку газу ў Беларусь па прымальнай цане", – паведаміў намеснік міністра.

Ён таксама ўпэўнены, што пры ўмове дасягнення дамоўленасці бакоў да Новага года тэхнічна газатранспартнае СП можа быць створана. А.Мельнікаў таксама паведаміў, што цана здзелкі з "Газпромам" па продажы яму актываў "Белтрансгаза" будзе агучаная пасля яе завяршэння.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: