Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўтааматары Екацярынбурга адпраўляюць «единороссов» у Бабруйск
09:42, 30/11/2006

Екацярынбург рыхтуецца да форума партыі “Единая Россия”, які пройдзе 2-га снежня. Напярэдадні мерапрыемства адбудуцца тэатралізаваныя акцыі ў савецкай стылістыцы, піша выданне “Коммерсант”.

Сакратар прэзідыўма генсавета “Единой России” Вячаслаў Валодзін распавёў пра сцэнар партыйнага з’езду. Напрыклад, Уральскі завод чыгуначнага машынабудавання непасрэдна да гэтай падзеі выпусціць электравоз з лагатыпам “Единая Россия”, а ўральскія металургі ў прысутнасці лідэраў партыі ўвядуць у строй даменную печ.

Праграму з`езду, які будзе трансліравацца каналам “Вести-24” у прамым эфіры, дапоўняць эканамічны форум ”навацыйная эканоміка – будучыня Расеі” і моладзевы форум “Молодой гвардии”. Акрамя таго, пройдзе круглы стол на тэму “Роля партыяў у сусветнай палітыцы” з удзелам замежных госцяў. Плануецца таксама, што “единороссы” прымуць праграму партыі на перспектыву да 2017 года.

У сувязі з гэтымі масштабнымі падзеямі ў Екацярынбурзе рыхтуецца акцыя пратэсту, піша мясцовы партал Е1.ru.

Апазіцыйныя партыі маюць намер выйсці на вуліцы з пікетамі. У адміністрацыю горада заяўкі на правядзенне акцый падалі адразу 18 арганізацый. Аднак амаль усім улады адмовілі ў правядзенні мерапрыемстваў. Ухвалу атрымала толькі адна партыя – моладзевае крыло “Единой России” – “Молодая Гвардия”. У адміністрацыі горада растлумачылі гэта тым, што гэтая арганізацыя першай падала заяўку на акцыю, для астатніх мітынгаў проста няма месца, піша екацярынбургскае агенцтва.

Аднак да акцый пратэсту ў гэты раз маюць намер далучыцца і простыя гараджане, далёкія ад палітыкі. Справа ў тым, што аўтааматары Екацярынбурга з абурэннем успрынялі вестку аб надзвычайным рэжыме аўтамабільнага руху 1 і 2 снежня. На большасці цэнтральных вуліц будзе забароненая паркоўка, перыядычна яны будуць перакрывацца для праезду картэжаў, а лішнія машыны будуць эвакуіраваць. Аўтамабілістам рэкамендуецца ў пятніцу і суботу ўстрымацца ад паездкі ў горад.

На екацярынбургскіх інтэрнэт-форумах у знак пратэсту супраць такіх мер рыхтуюцца нефармальныя акцыі. Іх арганізатары прапаноўваюць сустракаць картэжы палітыкаў “Ку з прысяданнем”. Нагадаем, эстэтыка “Ку” прыйшла ў рускую мову з фільма Георгія Данелія "Кін-дза-дза!". “Ку з прысяданнем” азначае павагу “пацакаў” (рабоў) да “чатланаў” (гаспадароў).

Таксама екацярынбургскія кіроўцы хочуць прыляпіць на свае аўтамабілі налепкі. Іх макеты таксама абмяркоўваюцца ў Інтэрнэце, ужо ёсць дамоўленасці з вытворцамі.

Па паведамленнях екацярынбургскіх СМІ, ужо ёсць некалькі варыянтаў такіх налепак. Адна з самых неабразлівых фармулёвак – “Все равно медведя брошу, вон из города, ЕдРосы”. Акрамя таго, абураныя аўтааматары рыхтуюць налепкі “В Бобруйск, жывотные!” (фраза, запазычаная з інтэрнэт-жаргону) і спаборнічаюць у маляванні антыпартыйнай сымболікі.

У дадатак да гэтага, на электронныя адрасы прадстаўнікоў партыі екацярынбуржцы адпраўляюць аднолькавыя лісты са стандартным тэкстам. “Чым “Единая Россия” лепшая за мяне, за любога іншага грамадзяніна?” – прыводзіць агенцтва Е1 цытату з такога ліста.

Адзначым, што ў сталіцу Уральскай федэральнай акругі на VII форум “Единой России” прыедуць 2 тысячы сяброў партыі, не ўлічваючы памагатых і ахову.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: