Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Самая дарагая зямля ў Менску, самая танная – у Чарнобыльскай зоне
12:54, 30/11/2006

Старшыня Дзяржкаммаёмасць Беларусі Георгій Кузняцоў адзначае значны рост кошту зямельных участкаў у апошнія 5-6 гадоў. “Квадратны метр зямлі ў цэнтры Менска сёння каштуе 250 даляраў. У Шабанах – 17 даляраў, квадратны метр зямлі ў Шчамысліцах і Бараўлянах дасягае 25 даляраў”, – паведаміў Кузняцоў, адказваючы на пытанні “дэпутатаў”.

Па яго словах, “нарматыўная цана участка ў 15 сотак у Шчамысліцах складае Br15 млн, пры тым, што на чорным рынку кошт 1 соткі такога ўчастку дасягае 500-700 даляраў". "У нас дзейнічаюць сіндыкаты па перапродажы зямельных участкаў", – заявіў Кузняцоў. Ён прывёў у прыклад пасёлак Калодзішчы, дзе "цэлыя палігоны былі прададзеныя пазапраўна". “Спалілі ўсе дакументы, выкралі кампутар, прадавалі зямлю, выкарыстоўваючы старыя пячаткі і бланкі (мясцовых распарадчых органаў улады – ІФ)”, – распавёў Р.Кузняцоў. Па яго словах, “сёння узбуджаная крымінальная справа, фігурантам якой з’яўляецца в.а. старшыні сельсавета”.

Р.Кузняцоў таксама прывёў параўнальную цану соткі зямлі ў розных рэгіёнах рэспублікі – “у сталіцы кадастравая цана соткі складае ад Br2,3 млн да Br15 млн, у Віцебску – ад Br200 тыс. да Br1 млн, у Лунінце ад Br100 тыс. да Br280 тыс., у Оршы – ад Br35 тыс. да Br250 тыс., у Глускім раёне ад Br2 тыс. да 25 тыс., у Рагачоўскім – ад Br2 тыс. да Br88 тыс. Самая танная зямля ў Брагінскім раёне ад Br2 тыс. да Br8,6 тыс.”.

Акрамя таго, зямля можа набывацца па льготнай цане. Так, у Менску льготная цана за сотку зямлі складае ўсяго Br28,9 тыс. У Брагінскім раёне льготная цана адной соткі складае Br1,3 тыс. Ільготная цана складае пяціразовую стаўку зямельнага падатку. Па ёй зямлю могуць набываць грамадзяне, якім неабходнае паляпшэнне жыллёвых умоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: