Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі не будзе ўпаўнаважаных па правах дзіцяці
13:31, 30/11/2006

Міністэрства адукацыі Беларусі не мае намеру ініцыяваць увядзенне ў рэспубліцы інстытута ўпаўнаважаных па правах дзіцяці. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні “дэпутатаў” на пленарным паседжанні пятай сесіі “палаты прадстаўнікоў”, заявіла намесніца Міністра адукацыі Таццяна Кавалёва.

Яна адзначыла, што на сённяшні дзень кантроль за абаронай правоў дзіцяці ў рэспубліцы здзяйсняюць два вельмі дзейсных механізмы. У першую чаргу, гэта органы аховы дзяцінства, створаныя ў сістэме органаў апекі і апякунства.

Таццяна Кавалёва прызнала, што на сённяшні дзень дадзеныя органы ў кадравым плане і якасна і колькасна знаходзяцца на нядосыць добрым узроўні і нават не дасягаюць узроўня аналагічных органаў савецкага перыяду. У сувязі з гэтым, па яе меркаванні, у першую чаргу неабходна стварыць паўнавартасную сістэму органаў аховы дзяцінства.

Другім механізмам з’яўляецца Нацыянальная камісія па правах дзіцяці. Яе функцыі, абавязкі і правы значна пашыраныя, і камісія па характары сваёй дзейнасці стала максімальна набліжаная да інстытута ўпаўнаважаных па правах дзіцяці.

Намесніца міністра не выключыла магчымасці стварэння падобнага інстытута ў Беларусі ў будучыні. Але на дадзены момант, па яе словах, “нам неабходна адбудаваць тое, што мы ўжо стварылі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: