Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камісія плануе разглядзець пытанне аб вызваленні Цімафея Дранчука
09:35, 30/11/2006

Камісія, якая разглядае пытанні па умоўна-датэрміновым вызваленні асуджаных, 30 лістапада плануе разгледзець гэтае пытанне ў дачыненні палітвязня Цімафея Дранчука. З усіх асуджаных па справе актывістаў кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” ён адзіны, хто да гэтай пары застаецца зняволеным.

Як паведаміў прэс-службе АГП яго бацька Валерый Дранчук, сын працягвае вучыцца ў ЕДУ і вывучае міжнароднае права. Ён выконвае заданні ў калоніі, перасылае родным, тыя перадрукоўваюць і адпраўляюць ва ўніверсітэт. Апошняе спатканне з Цімафеем было 14 лістапада.

“Гуляе на свежым паветры. Пачаў займацца фізкультурай. На бытавыя ўмовы не скардзіцца”, – сказаў Валерый Дранчук. Цімафею родныя дасылаюць фатаграфіі сына Платона, якога ён бачыў толькі раз – у дзень вынясення прысуду ў судзе. “Ён вельмі хоча ўбачыць сына”, – адзначыў Валерый Дранчук.

Нагадаем, што актывісты кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” былі асуджаныя за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Двое назіральнікаў правялі ў ізалятары паўгода, яшчэ двое былі прысуджаныя да года і двух гадоў пазбаўлення волі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: