Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падаражэе газ – падаражэе і абутак
10:17, 30/11/2006

Кошт айчыннага абутку не павялічыцца ў сувязі з падвышэннем мытных пошлін на імпарт гэтай прадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у кіраўніцтве ОАТ “Обувьторг”, каментуючы пастанову Савета Міністраў №1573 ад 23 лістапада 2006 года аб усталяванні часовых ставак мытных пошлін на ўвоз тавараў. Павелічэнне цэнаў на беларускую абутковую прадукцыю можа быць абумоўленае толькі ростам сабекошту вытворчасці, звязаным з падвышэннем цэнаў на энерганосьбіты, у прыватнасці на газ.

Акрамя таго, абавязковая маркіроўка абутку кантрольнымі знакамі, якая ўводзіцца з 8 снежня цяперашняга года, таксама істотна не паўплывае на фармаванне цэнаў, паколькі кошт кожнай маркі не перавысіць Br40 і, як правіла, яна будзе ўключаная ў сабекошт тавара, падкрэслілі ў ААТ.

Па меркаванні экспертаў, у выніку падвышэння пошліны на імпарт абутку рознічная цана на яе можа ўзняцца на 35-40%. Такі рост адбудзецца разам з прапарцыйным павелічэннем падаткаў з абарачэння, оптавай і рознічнай надбаўкі.

Нагадаем, паводле дакумента пошліна пры ўвозе на мытную тэрыторыю рэспублікі (па шасці кодах ТН ВЭД) усталяваная ў памеры 30% ад мытнага кошту плюс 2 еўра на 1 пару. Такая пошліна ўсталяваная на спартовы абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры; жаночы абутак з верхам з натуральнай скуры і на падэшве з натуральнай скуры, з саюзкай з папружак або які мае адну або больш перфарацый, з даўжынёй вусцілкі 24 см або больш; абутак, што хавае шчыкалатку; абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры; абутак на падэшве з гумы або пластмасы; абутак з верхам з натуральнай або кампазіцыйнай скуры з падэшвай з іншых матэрыялаў. Дагэтуль мытная пошліна на ўвоз абутку складала 15%.

Падвышэнне пошлін на ўвоз імпартнага абутку выраблена ў мэтах абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку абутковых прадпрыемстваў трэціх краін, якія пастаўляюць прадукцыю ў рэспубліку пад відам расейскай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: