Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кандыдатаў ад апазіцыі правяраюць налогавыя інспекцыі 11:03, 30/11/2006
Да 1 сьнежня кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў павінен падаць у падатковую інспэкцыю Шклоўскага раёну фінансавую дакумэнтацыю за тры гады прадпрымальніцтва.
Пасьля вымушанага сыходу з пасады ў 2004 годзе былы кіраўнік Шклоўскай раённай камунальнай гаспадаркі Рыгор Кастусёў зарэгістраваўся прыватным прадпрымальнікам. Ад таго часу падатковая інспэкцыя ягонай дзейнасьці не правярала.
Рыгор Кастусёў балятуецца ў Магілёўскі абласны савет. Разам зь ім за месца ў абласным савеце змагаецца загадчык фінансавай управы Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Снапкоў.