Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз зацвердзіў квоты на імпарт беларускага тэкстылю на 2007 год
15:09, 30/11/2006

Еўрапейскі звяз зацвердзіў квоты на імпарт беларускага тэкстылю на 2007 год. Аб гэтым БелаПАН паведаміла начальніца аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці канцэрна "Беллегпром" Алена Андрэева. "Фактычна экспарт беларускага тэкстылю ў краіны Еўразвяза застанецца на ўзроўні 2006 года. Мы па некаторых пазіцыях не выбіраем квоты ў поўным аб`ёме", – сказала яна.

Дасягненнем беларускага боку ў перамовах з адмысловай камісіяй ЕЗ А.Андрэева назвала павелічэнне на 20 працэнтаў квоты на імпарт ільняной пражы. "Гэта дазволіць нашым ільнаперапрацоўчым заводам выканаць кантракты, якія яны ўжо склалі на 2007 год. Яны закупілі новае імпартнае абсталяванне і будуць прадаваць у Еўропу высокаякаснае ільняное прадзіва", – сказала прадстаўніца канцэрна.

Акрамя таго, па яе словах, ЕЗ пайшоў насустрач Беларусі і па некаторых іншых "вузкіх" пазіцыях. Напрыклад, на 10 працэнтаў павялічаная квота на баваўняную тканіну, паліто, жакеты і штаны.

Па апошніх дадзеных "Беллегпрома", у студзені – верасні гэтага года агульны аб`ём экспарту прадпрыемстваў канцэрна склаў 404,6 млн. даляраў, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 9,6%. Экспарт у краіны СНД склаў 270,1 млн. даляраў (на 16,2% больш), з яго ў Расею – 248,2 млн. (на 16,3% больш), у краіны далёкага замежжа – 134,5 млн. (на 1,7% менш).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: