Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадарам Літвы ў Беларусе стане Эдмінас Багдонас 15:30, 30/11/2006
Сёння камітэт па міжнародных справах сейма Літвы ўсхваліў кандыдатуру прафесійнага дыпламата Эдмінаса Багдонаса на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь. Гэтая пасада была вакантная, бо былы амбасадар Петрас Вайцекунас улетку цяперашняга года быў прызначаны Міністрам замежных спраў Літвы.
Эдмінас Багдонас займаў розныя пасады ў МЗС Літвы, быў амбасадарам у Іспаніі і дарадцай прэзідэнта Валдаса Адамкуса па міжнародных пытаннях. Прафесійныя якасці будучага амбасадара ў Беларусі станоўча характарызуе Валдас Адамкус, а таксама прэм`ер-міністр Гедымін Кіркілас. Па літоўскіх законах амбасадараў пасля ўхвалення іх кандыдатур у Камітэце па міжнародных справах Сейма прызначае прэзідэнт краіны.