Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Невыязны» Навумаў змог выехаць у нейтральную Швейцарыю 13:39, 30/11/2006
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам унутраных спраў Беларусі Уладзімірам Навумавым прымае ўдзел у сесіі Рады Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), якая праходзіць у Жэневе, паведаміў на брыфінгу ў чацвер начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.
“Беларуская дэлегацыя на чале з У.Навумавым прымае ўдзел у абмеркаванні пытанняў міжнароднай міграцыі на сесіі Рады МАМ, якая праходзіць у Жэневе”, – паведаміў А.Папоў.
Ён таксама паінфармаваў, што “беларуская дэлегацыя мае намер прадставіць асноўныя вынікі Міжнароднай канферэнцыі пад эгідай МАМ на тэму “Барацьба з гандлем людзьмі: пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі паходжання і прызначэння”, якая адбылася 26-27 кастрычніка ў Менску. Акрамя гэтага, у Жэневе запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам МАМ, паведаміў прадстаўнік МЗС.
Нагадаем, што міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў разам з іншымі вышэйшымі беларускімі службоўцамі падазраецца ў дачыненні да знікненняў і забойстваў у Беларусі лідэраў апазіцыі і журналіста. За гэта яму і іншым службоўцам забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.
У Швейцарыю Навумаў выехаў па тым чынніку, што гэтая краіна не сябар Еўразвяза. Акрамя таго, дзейнічае правіла міжнародных арганізацый: дзяржавы, на тэрыторыі якіх існуюць такія арганізацыі, падпарадкоўваюцца ў дадзеным выпадку іх рэжыму.