Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дазваленчы штамп на выезд будзе скасаваны 30 снежня 2007 года 13:06, 30/11/2006
Дазваленчы запіс для выезду за межы Беларусі ў пашпартах будзе скасаваны 30 снежня 2007 года, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлоўскі. “30 снежня 2007 года адзнака будзе скасаваная”, – сказаў ён.
Ён адзначыў, што “гэта кансалідаваная пазіцыя ўсіх зацікаўленых ведамстваў, у тым ліку і Канстытуцыйнага суду Беларусі”, паведамляе “Інтэрфакс”.