|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Бацькаўшчына» працягвае шукаць памяшканне 14:17, 30/11/2006 За апошні месяц Згуртаванне беларусаў свету чарговы раз прагледзела шэраг памяшканняў. Чарговы раз выбралі аптымальны варыянт. Чарговы раз напісалі зварот у Мінгарвыканкам і адміністрацыю Фрунзенскага р-на г. Мінска. 21 лістапада арганізацыя атрымала адказ ад першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна спадарыні Жамойцінай. “Бацькаўшчыне” было адмоўлена ў арэндзе памяшкання па вул. Якубоўскага, 23 на падставе таго, што УП “ЖРЭА № 1 Фрунзенскага раёна” раптам вырашыла выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах. Удакладнім, што да таго часу, як аб’яднанне звярнулася ў адміністрацыю, гэтае памяшканне два разы выстаўлялася на аўкцыён і не было запатрабаванае. Асабліва ўражвае апошні абзац ліста. Прадстаўляем вашай увазе увесь тэкст: «Председателю правления МОО «ОБМ «Батьковщина» Маковской Е.П. На ваше обращение по вопросу предоставления в арендное пользование помещения, расположенного по адресу: ул. Якубовского, 23, администрация Фрунзенского района сообщает, что в настоящее время вышеуказанное помещение снято с аукциона торгов по просьбе УП `ЖРЭО № 1 Фрунзенского района г. Минска` с целью дальнейшего использования под собственные нужды объединения. Предлагаем Вам в Минском городском центре недвижимости ознакомиться с перечнем свободных площадей для подбора иного помещения. Что касается территории Фрунзенского района, к сожалению, в настоящее время приемлемых помещений для размещения МОО `ОБМ `Батьковщина` не имеется. Первый заместитель главы администрации Н.В. Жамойтина» Ад Мінгарвыканкама “Бацькаўшчына” пакуль не атрымала ні абяцанага спрыяння, ні адказу.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|