Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія архівы Радзівілаў увайшлі ў праект ЮНЭСКА «Памяць свету»
15:06, 30/11/2006

Беларускія архівы знакамітага роду Радзівілаў увайшлі ў праект ЮНЭСКА “Памяць свету”. Аб гэтым распавёў на міжнароднай канферэнцыі “Праграма ЮНЭСКА “Памяць свету”: дзейнасць бібліятэк, архіваў, музеяў па захаванні культурнай спадчыны” прадстаўнік польскай галіны роду – Мацей Радзівіл.

Па яго словах, Беларусь уваходзіць у праграму “Памяць свету” з праектам “Нясвіж – культурны цэнтр Еўропы і нацыянальны помнік”. У рамках праекту ствараецца электронны банк дадзеных, у які будуць уключаныя ўсе дакументы з архіва Радзівілаў. “Ваша краіна валодае значнай часткай нясвіжскага збору – тут захоўваецца больш за 28 тыс. адзінак гістарычных дакументаў, кніг, рукапісаў. Прыкладна такі ж аб`ём інфармацыі ёсць у Польшчы, малазначныя, але таксама вельмі важныя рукапісы засталіся ў Літве, Расеі і Ўкраіне. Усе гэтыя краіны аб`ядналі намаганні і ствараюць агульны віртуальны варыянт архіва”, – адзначыў суразмоўца.

“Дакументальная спадчына не павінна быць прадметам спрэчак і рознагалоссяў, а элементам плённага супрацоўніцтва краін. Такі архіў дазволіць людзям больш пазнаць не толькі аб гісторыі роду, але і аб гісторыі краін, у якіх жылі яго прадстаўнікі”, – лічыць Мацей Радзівіл.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: