Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расправа над групай «Рэспубліка» працягваецца?
10:04, 30/11/2006

Яшчэ адзін сябра былой дэпутацкай групы “Рэспубліка” – Генадзь Дылеўскі – асуджаны на доўгі турэмны тэрмін. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл у інтэрв’ю “Радыё Свабода” не выключаюць, што працягваецца перасьлед колішніх дзеячаў апазыцыі ў парлямэнце. Між тым афіцыйныя асобы цьвердзяць пра чарговы факт барацьбы з карупцыяй.

29 лістапада генэральны пракурор Пётр Міклашэвіч паведаміў журналістам, што на пяць гадоў асуджаны былы дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Генадзь Дылеўскі. Паводле генпракурора, былога дэпутата, які да арышту працаваў дырэктарам “Беларускага марскога параходзтва”, асудзілі за падбухторваньне да дачы хабару ў памеры 75 тысяч даляраў. Падрабязнасьцяў гэтай справы спадар Міклашэвіч не паведаміў. У прэсавай службе пракуратуры ня здолелі распавесьці, які суд асудзіў былога дэпутата і калі адбыўся працэс: “Мы ня ведаем, адкуль ўзялася гэтая інфармацыя”.

У Вярхоўным судзе таксама нічога не сказалі. Маўляў, тут справа Генадзя Дылеўскага не разглядалася.

Болей за год таму працэс былога дэпутата, сябра групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца праходзіў менавіта ў Вярхоўным судзе. Адным з эпізодаў, як і ў выпадку з Генадзем Дылеўскім, было менавіта падбухторваньне да дачы хабару. Сяргей Скрабец, які вызваліўся толькі два тыдні таму, не выключае, што зь ягоным былым калегам таксама паквіталіся за дэпутацкую дзейнасьць.

“Я добра ведаю Гену і мяркую, што яму адпомсьцілі за групу “Рэспубліка”. Расправа з “Рэспублікай” працягваецца, а гэта лягчэй рабіць адносна тых, хто займаўся бізнэсам”, -- кажа былы палітвязень.

Пасьля заканчэньня паўнамоцтваў дэпутата ў 2004 годзе Генадзь Дылеўскі доўга ня мог знайсьці працу, хаця меў юрыдычную адукацыю і скончыў Акадэмію кіраваньня пры адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Працаваць дырэктарам у “Беларускім марскім параходзтве” Дылеўскаму давялося толькі некалькі месяцаў. Былы сябра групы “Рэспубліка” Валер Фралоў таксама мяркуе, што ёсьць сувязь паміж дэпутацкай дзейнасьцю Дылеўскага і ягоным арыштам.

“У парлямэнце ён мог задаць пытаньні, якія не прынята задаваць, мог і сказаць, што нешта дрэннае робіцца”, -- кажа Фралоў.

У “Беларускім марскім параходзтве” адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра суд над былым дырэктарам.

Група “Рэспубліка” аб’ядноўвала 18 дэпутатаў. Большасьць зь іх спрабавалі абрацца ў “нацыянальны сход” другога скліканьня, але нікому гэтага не ўдалося. Трое сяброў групы былі асуджаныя: Сяргей Скрабец атрымаў два з паловай гады, Мікалай Скутаў сем гадоў, і цяпер Дылеўскі – пяць гадоў. Некаторыя, як былы супрацоўнік КДБ Уладзімер Рэзьнікаў, пасьля дэпутацтва былі звольненыя з былой працы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: