Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Для беларускага МЗС скандал з расейскімі журналістамі «вычарпаны»
15:33, 30/11/2006

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў лічыць інцыдэнт з расейскімі журналістамі на саміце СНД у Менску вычарпаным. “Я не жадаў бы дакранацца дадзенай тэмы, паколькі, на мой погляд, яна ўяўляецца нам абсалютна вычарпанай, па ёй былі дадзеныя ўсе неабходныя каментары”, – заявіў ён на брыфінгу 30 лістапада, адказваючы на пытанне БелаПАН аб тым, як развіваецца сітуацыя зараз. “Мы лічым, што больш няма сэнсу вяртацца да дадзенай тэмы”, – растлумачыў прэс-сакратар пазіцыю МЗС.

Напярэдадні ў шэрагу СМІ з’явілася інфармацыя, што МЗС Расеі, магчыма, неяк адрэагуе на інцыдэнт з журналістамі з гэтай краіны, які адбыўся 28 лістапада ў Менску. Нагадаем, расейскія журналісты пакінулі саміт СНД у знак пратэсту, не дачакаўшыся выніковай прэс-канферэнцыі, пасля таго як тром іх калегам з газет “Московский комсомолец” і “Коммерсантъ” было адмоўлена ў акрэдытацыі. На сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД Уладзімірам Рушайлай і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, старшынёй Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, засталіся карэспандэнты двух дзяржаўных СМІ Расеі – агенцтвы ІТАР-ТАСС і ВГТРК.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: