Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Бацькаўшчыну» выклікаюць у суд
17:28, 30/11/2006

Судовае пасяджэнне Гаспадарчага суда г. Мінска па справе аб скасаванні дагавора арэнды з МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прызначана. Яно адбудзецца 5 снежня ў 14.30 у будынку Гаспадарчага суда г. Мінска па адрасу: вул. Свярдлова, 3, каб 301. Справу будзе разглядаць суддзя Мельнікава.

На падрыхтоўку да суда “Бацькаўшчына” мае літаральна 5 дзён, 2 з якіх – выходныя, бо вызначэнне аб прыняцці іскавай заявы ад КУП “Мінская Спадчына” і ўзбуджэнні справы аб скасаванні дагавора арэнды Згуртаванне атрымала 30 лістапада.

Нагадаем, што права арэнды на 25 гадоў (да 2018 г.) у будынку па вул. Рэвалюцыйнай, 15, “Бацькаўшчына” атрымала ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і распараджэннем Мінгарвыканкама. Ніводны з гэтых дакументаў не страціў юрыдычную сілу.

У гэтым годзе было прынята рашэнне аб правядзенні будаўніча-мантажных работ у згаданым будынку, у сувязі з чым і былі выселеныя ўсе арандатары. “Бацькаўшчына” не стала выключэннем і 7 жніўня г.г. вызваліла займаемыя памяшканні, каб не замінаць праводзіць будаўнічыя работы (якія, дарэчы, так і не пачаліся).

У судзе “Бацькаўшчына” гатова абгрунтавана выкласці сваё бачанне сітуацыі і аргументавана даказаць, што юрыдычных падставаў для скасавання дамовы арэнды - адпаведна, пазбаўлення Згуртавання юрыдычнага адрасу – няма.

30 лістапада МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала Вызначэнне Гаспадарчага суда г.Мінска аб прыняцці іскавай заявы ад КУП “Мінская Спадчына” і ўзбуджэнні справы аб скасаванні дагавора арэнды паміж КУП “Мінская Спадчына” і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Нагадваем, дамова арэнды паміж МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і КУП “Мінская Спадчына” была заключана да 2018 г. у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і распараджэннем Мінгарвыканкама. 8 жніўня МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” вызваліла памяшканне па адрасу вул. Рэвалюцыйная, 15, у сувязі з плануемым пачаткам рэканструкцыі будынка. Зараз арганізацыя і створаны на яе базе Беларускі дом знаходзяцца без памяшкання.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: